У Маскве ля Храма Хрыста Збаўцы адбылася акцыя дзяўчат ўкраінскага руху FEMEN, якія прыехалі падтрымаць расійскую апазыцыю, якая ў гэтыя дні пратэстуе супраць фальсыфікацыі на выбарах.
Такі жанр дзіцячых кніжак па-беларуску ня часта сустрэнеш на паліцах кнігарняў. Беларусы нават пакуль яе вызначыліся, як называць кніжкі для маленькіх мастакоў: ці то маляванкамі, ці то фарбаванкамі, ці то размалёўкамі.
Мітынг прыняў рэзалюцыю за адмену вынікаў выбараў. Наступны мітынг - 24 сьнежня.
У райцэнтры Хоцімск, што на Магілёўшчыне, мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» адзначылі Дзень правоў чалавека распаўсюдам брашур «Дэклярацыя правоў чалавека», а таксама іншых друкаваных выданьняў падобнай тэматыкі.
У Беларусі штогод праваабарончыя арганізацыі фіксуюць шматлікія выпадкі парушэньняў правоў чалавека.
У Менску прайшоў ХVІ зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Расеі арганізатар антыкрамлёўскіх групаў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Павел Дураў не пайшоў на допыт у пракуратуру Пецярбурга. Цяпер яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.
Гурт «Ляпис Трубецкой», чый лідэр Сяргей Міхалок праходзіць у Беларусі фігурантам справы аб абразе гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі, запрошаны на мітынг расейскай апазыцыі 10 сьнежня ў Маскве.
Гомельскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму і Леаніду Судаленку правесьці пікет 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, на плошчы Паўстаньня.
Вечарына да юбілею Максіма Багдановіча праходзіла ў гарадзкім цэнтры культуры й адпачынку. Глядзельная заля была паўнюткай: «Вечар-партрэт», «І зорка гарыць, і ня вяне вянок» арганізавалі бібліятэкары.
Польшча вырашыла адмовіцца ад удзелу ў праекце сумеснага будаўніцтва ў Літве Вісагінскай атамнай электрастанцыі.
Такое рашэньне прынятае сёньня на двухдзённым саміце Эўразьвязу ў Брусэлі. 23 краіны дамовіліся захоўваць строгую бюджэтную дысцыпліну і ўжываць санкцыі супраць яе парушальнікаў.
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Берасьці Дзяніс Турчаняк накіраваў скаргу ў аблвыканкам на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.
10 сьнежня ў Менску адбудзецца чарговы зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, на якім будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. Напярэдадні зьезду «Радыё Свабода» размаўляе са старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесем Пашкевічам.
Напярэдадні гадавіны трагічнага для Беларусі дня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года беларусы ў Варшаве рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў для прыцягненьня ўвагі да гэтай падзеі і да лёсу сёньняшняй таталітарнай Беларусі.
Пэтыцыю Amnesty International за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, сярод іншага, падпісалі драматург Том Стопард і акторка Ванэса Рэдгрэйв.
На дыяграме прадстаўленыя вынікі адказаў на пытаньне аб пажаданасьці/непажаданасьці аднаўленьня Савецкага Саюзу падчас апытаньняў, праведзеных у Беларусі Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) у 1993-2011 гадах.
У Першамайскім райсудзе Віцебску працягваецца разбор адміністрацыйнай справы сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі. Актывіста вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы у адрас супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Суд чарговы раз адклалі, бо на працэс не зьявіліся сьведкі, якія мусілі б давесьці вінаватасьць актывіста.
Беларускіх праваабаронцаў, які прынесьлі ў адміністрацыю прэзыдэнта 5 скрыняў з подпісамі грамадзянаў болей як 30 краін за адмену ў Беларусі сьмяротнай кары, супрацоўнікі прыёмнай адправілі на пошту.
Загрузіць яшчэ