Камітэт ААН у правах чалавека накіраваў на адрас Беларусі ноту з патрабаваньнем адкласьці выкананьне сьмяротнага прысуду Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, якія прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня за тэракт у менскім мэтро.
Аляксандар Кірылаў — жыхар Віцебску, паплечнік былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, прыхільнік стварэньня Беларускай кансэрватыўнай партыі «Белая Русь». Актывіста асудзілі за хуліганства.
Міністэрская канфэрэнцыя Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве канчаткова ўхваліла рашэньне аб далучэньні Расеі да WTO пасьля 18 гадоў перамоваў аб магчымым сяброўстве.
«Год пасьля выбараў» — сустрэчы з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты. На пытаньні адказвае Віктар Цярэшчанка.
17 сьнежня ў Менску мае адбыцца Ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Партыя БХД з 2009 году ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды і падавала рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага часу дзяржаўную рэгістрацыю так і не атрымала.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця пакараў арыштам на 5 сутак абвінавачаных у хуліганстве каардынатараў БХД Зьмітра Шурхая і Алеся Чаркашына.
Краіны-сябры Эўразьвязу ўхвалілі дэклярацыю аб стварэньні Эўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі.
Аляксея Гаўруцікава, Хрыстафора Жаляпава і Яна Дзяржаўцава — заяўнікаў забароненых акцый да ўгодкаў менскіх падзей на Кастрычніцкай плошчы, выклікалі ў абласную пракуратуру і папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць.
Вырак чатыром бабруйскім актывістам, якія 2 лістапада зьбіраліся ўшанаваць памяць рэпрэсаваных ля памятнага знака на гарадзкой плошчы Перамогі зачытаюць 22 сьнежня.
Звольненыя нафтавікі правялі масавыя акцыі пратэсту ў 20-годзьдзе незалежнасьці краіны. Як найменей, 10 чалавек загінулі.
Журналіст Яўген Валошын звольніўся з адзінай беларускамоўнай дзяржаўнай газэты «па дамоўленасьці паміж бакамі».
У Варшаве прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў падзякавалі замежнікам за падтрымку беларускай дэмакратыі.
Рада Эўразьвязу паведаміла сёньня, што дадала дзьве асобы, датычныя да суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, у сьпіс тых, каму замарозілі актывы і забаранілі ўезд у Эўразьвяз.
Намесьніку міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгену Полудню 15 сьнежня выстаўлена абвінавачваньне паводле крымінальных артыкулу (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса) «злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі».
Некаторыя беларусы спрабуюць зарабіць, прадаючы ўласныя органы, і робяцца ахвярамі крымінальнага бізнэсу.
У сеціве зьявіліся два відэаролікі, якія нібыта паказваюць ўмовы ўтрыманьня былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі ў Кіеўскім сьледчым ізалятары.
Лукашэнка заявіў ў інтэрвію «Русской службе новостей», што ён кантраляваў ход сьледзтва па тэракце ў менскім мэтро.
Актывістку АГП Алену Тоўсьцік з двухгадовым дзіцём на руках бабруйскія ўлады выкідваюць на вуліцу.
Аляксандр Лукашэнка даручыў зрэзаць на 25-30% бюджэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2012 год.
16 сьнежня беларускія цэнтры ў замежжы (Польшча, Украіна, Францыя, Вялікая Брытанія, Латвія, Літва) ладзяць супольную імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасьці».
Загрузіць яшчэ