Ад 1 студзеня апэратар кабэльнага тэлебачаньня МТІС адключыў канал Euronews. Замест яго ў сетцы будзе расейскі канал “НТВ+киноплюс”.
Міністэрства юстыцыі прызнала, што выключэньне Васіля Якавенкі з шэрагу сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў супярэчыць статуту арганізацыі.
Прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч: «Такога ў нас ніколі не было». Эканаміст Міхал Залескі: «Я быў у краме сёньня і бачыў іхныя рэзэрвы».
Якую падзею ці зьяву ў Беларусі вы лічыце найбольш важнай у 2011 годзе? Адказваюць грамадзкія актывісты Віцебшчыны.
Жонка актывіста паведаміла, што была ў судзе Маскоўскага раёну. Ахоўнік «праз шкло» сказаў ёй, што 31 сьнежня ніякіх працэсаў ня будзе.
«Газэта Выборча» лічыць, што відэаролік — чарговая правакацыя супраць польскіх дыпляматаў з боку беларускіх спэцслужбаў.
Алеся Крата, актывіста «Студрады» адвезьлі ў Кастрычнікі РУУС Менску на «гутарку», паведамляе праваабаронца Наста Лойка. Сёньня раніцай да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Мяркуецца, што ў сярэднім заробкі работнікаў бюджэтных арганізацый падымуцца на 19,4%.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рэдакцыя Радыё Свабода ў якасьці навагодняга падарунка прапануе запіс канцэрту Лявона Вольскага ў часе ягонага апошняга прыезду ў Прагу.
Лідзія Каваленка расказала пра гэта на сходзе віцебскіх актывістаў, ініцыяваным Паўлам Севярынцам.
Чыгуначны раённы суд Гомелю на 5 сутак асудзіў актывіста руху «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зьмітра Шаўчэнку.
Працаўнікоў Бабруйскага рамонтна-мэханічнага заводу адправілі на вакацыі да 5 студзеня.
Менская міліцыя склала на актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава пратакол аб дробным хуліганстве. Яго справа перададзеная ў суд, а сам Павал затрыманы.
У Берасьці актывісты моладзевай ініцыятывы «Аазіс» і агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» распачалі збор подпісаў за падвышэньне кампэнсацыі па найме жыльля для іншагародніх студэнтаў.
Сайт "Хартыі-97" charter97.org сёньня зноў быў узламаны. Як паведаміла рэдактар сайту Натальля Радзіна, невядомыя, атрымаўшы доступ да сайту, пачалі перапісваць усе артыкулы, таму давялося выдаліць усе сёньняшнія матэрыялы.
З 1 студзеня ў Польшчы набывае сілу закон аб амністыі. Яго мэта – легалізаваць блізка 500 тысяч замежнікаў, якія незаконна жывуць у краіне.
«Беларусь: апошняя дыктатура Эўропы». Так называецца новая кніга брытанскага гісторыка і палітоляга, спэцыяліста па Ўсходняй Эўропе Эндру Ўілсана.
У Горках, райцэнтар на Магілёўшчыне, пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да мясцовай улады, каб ня зносілі будынак, у якім жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі.
Былую прэм'ер-міністарку Ўкраіны, аднаго зь лідэраў украінскай апазыцыі перавезьлі ў пятніцу раніцаю зь сьледчага ізалятару ў Кіеве ў калёнію ў Харкаў.
Загрузіць яшчэ