Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вымушаныя канікулы бабруйскіх рабочых


Працаўнікоў Бабруйскага рамонтна-мэханічнага заводу адправілі на вакацыі да 5 студзеня.

Як сьцьвярджаюць рамонтнікі, заявы на адпачынак за свой кошт іх змусіла напісаць адміністрацыя. Вакацыі пачаліся на прадпрыемстве ад 23 сьнежня.

Людзі незадаволеныя, бо і без адпачынку заробкі ў іх былі мізэрнымі. Гаворыць працаўнік заводу Аляксей, які папрасіў не называць ягонае прозьвішча:

«Прычыну адпачынку патлумачылі нам тым, што ў завода няма замоваў. Прадпрыемства вырабляе апалубку для маналітнага будаўніцтва. Усіх працаўнікоў адправілі ў адпачынак за свой кошт да пятага студзеня. Такая сытуацыя ўжо каля году. Напрыклад, у ахоўнікаў заробак каля пяцісот тысячаў рублёў. У сьлесараў трэцяга разраду за лістапад — 600-620 тысяч на рукі. У кіраўніцтва ж прадпрыемства заробкі мільённыя. Прафсаюз фармальна толькі на паперы існуе. Унёскі вылічваюць, але нашага прафсаюзьніка я ў вочы ня бачыў».

На рамонтна-мэханічным заводзе працуе каля сотні чалавек. Гэта адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя апалубачныя сыстэмы. Яго ўвялі, каб ліквідаваць дэфіцыт на такія канструкцыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG