Сырыйскія войскі сёньня пяты дзень запар працягваюць артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў гораду Хомс — асноўнага пункту супраціву паўстанцаў. Базаваны ў Лёндане сырыйскі Цэнтар у пытаньнях правоў чалавека паведамляе пра «дзясяткі ахвяраў».
8 лютага а 7-ай раніцы невядомыя замкнулі ў кайданкі ўваходную браму беларускай амбасады ў Празе. Кайданкі правіселі некалькі гадзінаў.
Стаўка рэфінансаваньня з 15 лютага зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты — да 43% гадавых.
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомеля з просьбай аднавіць яму статус індывідуальнага прадпрымальніка.
Газэта «Ведомости» паінфармавала сёньня, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зьбіраецца сустрэцца 20 лютага з прадстаўнікамі несыстэмнай расейскай апазыцыі. Мяркуецца, што ў сустрэчы возьмуць удзел лідэры незарэгістраваных партыяў — 5–7 чалавек.
Георгі Станкевіч напісаў скаргу пра парушэньне ягоных правоў на абарону і на карыстаньне роднай мовай у Бешанковіцкім райсудзе. Але абласны суд вырашыў, што гэта неістотныя парушэньні.
У польскай газэце Rzeczpospolita Пётар Зыховіч камэнтуе паказ на дзяржаўным беларускім тэлеканале гістарычнага сэрыялу «Талаш» пра падзеі польска-савецкай вайны 1920 году. Падаем пераклад артыкулу.
Прадстаўнікі расейскай апазыцыі перадалі сёньня ў адміністрацыю прэзыдэнта Расеі сьпіс людзей, якія, на іх думку, зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі і павінны быць памілаваныя.
Браты Тарас і Алег Сурганы ранкам 8 лютага вывесілі ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг. Да 8 раніцы ён лунаў на асьвятляльнай вежы над чыгункай недалёка ад чыгуначнага вакзалу.
8 лютага Вярхоўны суд Расеі разглядае скаргу Рыгора Яўлінскага на адмову ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Сайт Радыё Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з залы суда.
У Ізраілі сёньня праходзіць агульны страйк, арганізаваны найбольшым прафсаюзам краіны.
У партыі «Единая Россия» называюць правакацыяй сьцьвярджэньне, што некаторыя ўдзельнікі мітынгу ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Пуціна прыйшлі 4 лютага на Паклонную гару пад ціскам або за грошы. Аднак ёсьць людзі, якія пацьвярджаюць гэтую інфармацыю.
Хуткія прагулкі, паводле амэрыканскага дасьледніка Артура Крэймэра, карысныя ня толькі для цела, але і для мазгоў, а кажучы дакладней — для захаваньня добрай памяці.
У Беларусі да 2015 году з традыцыйных галін эканомікі будуць звольненыя каля 280 тыс. работнікаў. Пра гэта паведаміў 7 лютага міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Сёньня ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя альбома «Прэс-фота Беларусі—2011».
Апошні вэтэран першай сусьветнай вайны Флорэнс Грын памерла ў Вялікабрытаніі ў веку 110 гадоў.
Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў Магілёўскаму аблвыканкаму дапамогу ў папулярызацыі беларускай мовы.
Пінскія ўлады і камунальнікі папрасілі прабачэньня ў польскай каталіцкай грамады гораду за нанесеную шкоду каталіцкім могілкам ХІХ стагодзьдзя. Падчас падрэзаньня дрэваў камунальнікі пашкодзілі там некаторыя помнікі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Празе распачала працу выстава «Лісты: боль і адвага» беларускага фотамастака Андрэя Дубініна, прысьвечаныя сем’ям і блізкім беларускіх палітвязьняў.
Загрузіць яшчэ