Беларускі ПЭН-Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведамілі, што фармаваньне сьпісу прэтэндэнтаў на прэмію імя Максіма Багдановіча за 2011 год скончыцца 29 лютага 2012 году. Уручэньне адбудзецца ў сакавіку.
Тэхналогію фальшаваньня выбараў у Расеі распавядае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі з Самары Ірына Калпакова, якая адмовілася перапісваць дадзеныя выніковых пратаколаў у часе парлямэнцкіх выбараў і пазбавілася працы.
Калі нам удасца скараціць час, патрэбны на тое, каб узяцца за ажыцьцяўленьне пастаўленай мэты, усяго на 20 сэкундаў, мы маем большыя шанцы дасягнуць гэтай мэты.
Працягваецца пратэст ўладальнікаў лецішчаў і жыхароў смалявіцкіх вёсак, якім пагражае высяленьне, бо іхнія землі указам Лукашэнкі адвялі пад кітайска-беларускі індустрыяльны тэхнапарк. У бліжэйшую нядзелю, 12 лютага, занепакоеныя людзі зьбіраюцца зноў правесьці калектыўны сход пратэсту.
Пастаўкі ўзбраеньня з Кітаю, Расеі і Беларусі прычыняюцца да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў суданскім рэгіёне Дарфур — гаворыцца ў справаздачы праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».
Баранавіцкі раённы суд пакараў грамадзкага актывіста Аляксандра Вайцешыка за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў міліцыянту. Спадар Вайцешык атрымаў 1 год 6 месяцаў умоўна.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць немагчымым візыт у Менск упаўнаважанага па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркуса Лёнінга.
Помнік Ельцыну ў Эстоніі паставяць на ахвяраваньні жыхароў.
На прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах працягваецца сыход рабочых з афіцыйнага прафсаюзу. Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў распавёў «Свабодзе», чаму ён падаў заяву на выхад з ФПБ.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла распачатую беларускім дзяржаўным тэлебачаньнем кампанію паклёпу супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
На вашыя пытаньні адказала кіраўніца «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў у Гомелі атрымліваюць заробкі па 5, 10 і нават 20 мільёнаў рублёў. У той час як працоўныя атрымліваюць у сярэднім 1,5 мільёна рублёў.
За першы месяц году ў Расеі ад маразоў загінулі 64 чалавекі. Беларуская статыстыка хаваецца.
Арганізацыі палітычных партыяў і незалежных прафсаюзаў Бабруйску, не чакаючы рашэньня лідараў «шасьцёркі», выказаліся за актыўны байкот выбараў.
Парлямэнт Чэхіі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, якія прадугледжваюць усенародныя выбары прэзыдэнта — замест галасаваньня ў парлямэнце, як было да гэтага часу.
Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі.
9 лютага, 553 дачнікі садовых таварыстваў у Смалявіцкім раёне «Алеся», «Граніт», «Рэчанька» ды іншых паставілі свае подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.
Супрацоўнікі магілёўскай калёніі № 15 адмаўляюцца паведамляць вынікі разгляду справы палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі на пасяджэньні камісіі, якая абмяркоўвала магчымыя зьмены рэжыму адбываньня пакараньня зьняволеных.
Інфляцыя ў студзені — 1,9%.
У выніку выбуху загінуў мужчына, пацярпела 15 чалавек.
Загрузіць яшчэ