Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за студзень ад холаду памерлі 64 чалавекі


За першы месяц году ў Расеі ад маразоў загінулі 64 чалавекі. Такую інфармацыю падаў намесьнік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага разьвіцьця Расеі Максім Тапілін.

Паводле РІА «Новости», зьвесткі пра ахвяры пераахаладжэньня не канчатковыя — інфармацыя сабраная яшчэ не з усіх расейскіх рэгіёнаў. Паведамляецца, што ўсяго ў студзені дапамога з прычыны моцных маразоў спатрэбілася тысячы чатыромстам жыхарам Расеі.

У Маскве з пачатку лістапада да канца студзеня да сьмерці замерзьлі 28 чалавек, большая частка зь якіх — асобы бяз пэўнага месца жыхарства. Паводле зьвестак прэс-службы сынадальнага аддзелу Расейскай праваслаўнай царквы, пры канцы студзеня — на пачатку лютага ў сталіцы Расеі штодня замярзалі 3 чалавекі.

У адрозьненьне ад расейскіх і беларускіх зьвестак аб памерлых ад холаду, статыстыка што да ахвяраў маразоў у бальшыні эўрапейскіх краінаў значна больш даступная і актуалізуецца практычна кожны дзень. На сёньня ў краінах Усходняй і Заходняй Эўропы зіма забрала жыцьці ўжо больш як 200 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG