Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пашырэньне візавых абмежаваньняў вядзе да далейшай ізаляцыі Беларусі ад Эўразьвязу»


На вашыя пытаньні адказала кіраўніца «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.

Прапанова кіраўніцы «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай наконт істотнай карэкцыі сьпісу неўязных у Эўразьвяз спарадзіла гарачую грамадзкую дыскусію. Свае аргумэнты Вольга Стужынская выклала падчас дыскусіі з кіраўніцай грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

Былы кандыдат у прэзыдэнты, палітуцякач Алесь Міхалевіч распаўсюдзіў заяву, што Ўладзімер Пефціеў, якога называюць «збройным дылерам Лукашэнкі», нібыта прапанаваў мільён даляраў таму, хто даможацца выключэньня ягонага прозьвішча са сьпісу неўязных у краіны Эўразьвязу. Паводле Міхалевіча, сярод прэтэндэнтаў на мільён ад Пефціева можа быць Вольга Стужынская, якая пачала лабіраваць выключэньне групы з 25-ці чалавек на чале з Пефціевым з «чорнага сьпісу». Вольга Стужынская зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Прачытаць адыказы Вольгі Стужынскай можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG