Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі асуджаны па абвінавачаньні ў «дробным хуліганстве».
Ці ратуюць ад алькагалізму беларускае грамадзтва «дні цьвярозасьці» ды іншыя часовыя абмежаваньні?
Часопіс Reader's Digest зьмяшчае ў апошнім выпуску некаторыя «Дурацкія парады, якія працуюць». Яны дазваляюць есьці салодкае і нават лаяцца.
Беларускі бізнэсовец, фігурант «чорнага сьпісу» ЭЗ Уладзімер Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт» расейскаму бізнэсоўцу Дзьмітрыю Гурыновічу. Што за гэтым стаіць?
«Купіце 10 порцый марозіва і першымі абмяняйце абгорткі на мяккую цацку» — заклікаюць вытворцы марозіва ў Гомелі, Мазыры ды іншых гарадах Беларусі. Абмен працуе некалькі разоў на тыдзень — адсюль і чэргі. Як, прыкладам, ля аднаго з гомельскіх унівэрмагаў. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Больш за 60 супрацоўнікаў нацыянальнага цэнтру іспытаў у Грузіі звольніліся ў знак салідарнасьці з Маяй Мімінашвілі.
Былы прэзыдэнт Лібэрыі 64-гадовы Чарлз Тэйлар асуджаны на паўстагодзьдзя зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ.
Вярхоўны суд Вялікабрытаніі адхіліў апэляцыю адвакатаў Джуліяна Асанжа. Гэта азначае, што заснавальнік выкрывальніцкага сайту WikiLeaks можа быць выдадзены Швэцыі.
Поўны відэазапіс канцэрту 9 траўня ў Празе.
Эўрапейскія аглядальнікі камэнтуюць маючыя адбыцца першыя замежныя візыты Ўладзімера Пуціна пасьля яго вяртаньня ў Крэмль.
Ад 7 мая Расея мае новага-старога прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Пуцін займае найвышэйшыя пасады ў Расеі з 1999 году, апошнія чатыры гады быў прэм’ер-міністрам.
30 траўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель зьнізіўся адносна даляра адразу на 110 рублёў — да 8350 рублёў.
Унучка Мікіты Хрушчова Ніна, прафэсар Новай школы ў Нью Ёрку, навуковы супрацоўнік Інстытуту сусьветнай палітыкі асэнсоўвае ўмовы, у якіх пачынаецца трэцяе прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна.
Абмежаваньне руху аўтамабіляў на некаторых менскіх вуліцах будзе часова ўведзена 31 траўня — 1 чэрвеня, падчас візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Польшча запатрабавала ад Злучаных Штатаў выбачэньняў у сувязі з выступам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на цырымоніі ўручэньня Мэдаля Свабоды ў Вашынгтоне, у якім ён згадаў «польскія лягеры сьмерці».
Тэлеканал Euronews аднаўляе з 1 чэрвеня вяшчаньне ў кабэльных сетках УП"Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі«. Вяшчаньне каналу было спынена з 1 студзеня 2012. Замест яго ў сетцы быў расейскі канал «НТВ+киноплюс».
Брытанка Жаклін Вудгаўз за грубую лаянку ў мэтро ў п’яным стане з расісцкімі выпадамі асуджаная на 21 тыдзень турмы. Ёй таксама на 5 гадоў забаронены ўваход у лёнданскае мэтро ў п’яным стане.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджае незаконнае прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Краменецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.
Загрузіць яшчэ