Наведваючы Кітай, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей заявіў, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні ў Смалявіцкім раёне на Меншчыне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў некаторых СМІ, аб прыпыненьні паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску адбылася ўрачыстая перадача Статуту Вялікага Княства Літоўскага музэю гісторыі Магілёва. Улады РБ на выкуп рэліквіі грошай не знайшлі.
Кантралёр у грамадзкім транспарце злавіў міліцыянта, які не аплаціў праезд.
Беларусь — цяжкі выклік. Міжнародныя партнэры павінны заставацца вернымі сваім абавязаньням у правах чалавека і не паддавацца стомленасьці гэтым пытаньнем.
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем, былым абаронцам Курапатаў Васілём Парфянковым.
Дэталі расейскага пляну дапамогі Асаду распрацоўваюцца разам з аб’яднаным штабам Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
На Беларускім мэталюргічным заводзе мяркуюць, што Беларусь неабгрунтавана ўключаная ў пералік краін, адносна якіх Міністэрства гандлю ЗША плянуе пачаць антыдэмпінгавае расьсьледаваньне па пастаўках арматурнай сталі.
7 чэрвеня «Бібліятэка Свабоды» сьвяткуе сваё 10-годзьдзе і прэзэнтуе новую кнігу «Слоўнік Свабоды».
Кіраўнік расейскіх праграмаў Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс заявіў, што дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і Эўразьвязам дагэтуль не разьвязаны.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 1 ліпеня робіць больш жорсткімі правілы продажу лекаў, аднак пералік прэпаратаў, дазволеных да вольнага продажу, пашыраны параўнальна зь першапачатковымі прапановамі.
Сырыйскія ўлады адмаўляюць сваё дачыненьне да новага масавага забойства ў краіне — на гэты раз у правінцыі Хама.
Урачыстая перадача Статута Вялікага Княства Літоўскага музэю гісторыі Магілёва адбудзецца 7 чэрвеня ў Менску ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю
«40% грузаў прыходзіць у (Клайпедзкі) порт празь Беларусь. Гэта – мільярд літаў даходаў».
Беларусь падала заяўку на далучэньне да Будапэскай канвэнцыі Рады Эўропы па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю. Гэта адбылося ў парушэньне дамоўленасьцяў з Расеяй, якая спрабуе пераканаць міжнародную супольнасьць прыняць распрацаваны ёю дакумэнт замест «маральна састарэлай» канвэнцыі, якая «парушае сувэрэнітэт краінаў», піша расейскі «Коммерсант».
Старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік заклікаў Міжнародную арганізацыю працы «перазагрузіць стасункі ў мэтах адчувальнага руху наперад».
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Творчы праект «Метабалізм жывапіснай прасторы» — гэта персанальныя экспазыцыі ў Палацы мастацтваў і галерэі «Ў», семінар пра абстрактнае мастацтва, а таксама кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ва ўрбаністычную прастору Менску. На адной з гарадзкіх сьцен мастакі будуць ствараць рэпрадукцыі карцін Кірушчанкі. Праект прымеркаваны да 60-годдзя мастака.
Загрузіць яшчэ