Ён пасьпеў паведаміць «Свабодзе», што сваёй віны не прызнае і лічыць справу цалкам сфабрыкаванай.
Леаніда Мажальскага судзяць адразу па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына пабывала ў Вене на канфэрэнцыі АБСЭ па выбарах.
Мінулай ноччу нібыта за выкарыстаньне піратэхнічнага прыстасаваньня быў затрыманы незалежны журналіст, якому ўдалося ўцячы з-пад міліцэйскае варты.
Кожны рэгіён Віцебскай вобласьці прадставіў у фэстывальным горадзе свой «падворак» — экспазыцыю мясцовых адметнасьцяў і некалькі «харчовых кропак». З Полацку прывезьлі выставу «Народжаныя ў СССР».
Насуперак зваротам і пратэстам мясцовых жыхароў адна зь нешматлікіх зялёных зон ва Ўруччы ператварылася ў будаўнічую пляцоўку.
Пракуратура Чашнікскага раёну Віцебскай вобласьці да 19 ліпеня працягнула праверку па справе аб жорсткім абыходжаньні з птушанятамі бакланаў.
Выканаўчая ўлада кіруецца тымі ж прынцыпамі, што і падчас папярэдніх выбарчых кампаніяў: большасьць месцаў атрымліваюць вылучэнцы праўладных арганізацыяў.
Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Віцебская актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова, якую 5 ліпеня асудзілі на 10 сутак за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары, абвясьціла галадоўку на знак пратэсту.
Карэспандэнт РС Рыкард Юзьвяк пагутарыў з Томасам Мазэці, пілётам, які 4 ліпеня ажыцьцявіў палёт на Беларусь і «высадзіў мядзьведжы дэсант» у Івянцы і ў Менску. НОВАЕ ВІДЭА: МЕНСК
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў мясцоваму прадпрымальніку і грамадзкаму актывісту Міколу Чарнавусу праводзіць мітынг 9 ліпеня.
Баранавіцкага моладзевага актывіста Арцёма Бабея затрымалі «для высьвятленьня асобы». Міліцыянты кажуць, што ён падобны да злачынцы.
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады, караючы за распаўсюд матэрыялаў з газэты «Народная воля», парушаюць права людзей на інфармацыю.
Год таму, 3 ліпеня 2011-га, сілавыя структуры жорстка разагналі акцыі маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Менску і рэгіёнах Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «спробы пасеяць хаос» і зьдзейсьніць у Беларусі «каляровыя рэвалюцыі» ня будуць мець посьпех.
Цэнтравыбаркам Беларусі лічыць немэтазгодным праводзіць тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у жывым эфіры. <b>Дадаліся камэнтары</b>
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, Дуня Міятавіч, асудзіла арышт беларускага журналіста Андрэя Пачобута і назвала цяперашняе абвінавачаньне супраць яго ў паклёпе на прэзыдэнта палітычна матываваным.
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі заявіла аб пачатку вылучэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Загрузіць яшчэ