«Сыход Макея таксама, відаць, не зьяўляецца сэнсацыяй, таму што ў апошні час мусіраваліся такія чуткі, што для яго падрыхтавана крэсла старшыні Палаты прадстаўнікоў».
Журналіст Раман Якаўлеўскі перакананы, што фігура Макея ня здольная выправіць сытуацыю ў адносінах Беларусі з Захадам.
Адстаўку Сяргея Мартынава і прызначэньне міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады міністра замежных спраў і прызначыў замест яго Ўладзімера Макея, экс-кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.
Амбасада Эстоніі ад сёньня прадстаўляе ў Беларусі інтарэсы Швэцыі ў візавых пытаньнях. Дакумэнты ад беларускіх грамадзян на атрыманьне візаў амбасада Швэцыі скончыла прымаць 17 жніўня.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў згодна з каляндарным плянам падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў павінна скончыцца 23 жніўня.
У Гомелі 20 жніўня раніцай затрыманы й дастаўлены ў Чыгуначны РАУС грамадзкі актывіст Аляксандар Працко.
Намесьнік старшыні райвыканкаму Сяргей Мяркулаў: «Рэплікі, спробы задаваць пытаньні з залі прымацца ня будуць — загадзя вас папярэджваю ад імя камісіі».
Палітвязьня Сяргея Каваленку з ШЫЗА, дзе ён адбыў агулам 16 сутак, у атрад так і не перавялі. З 14 жніўня ён знаходзіцца ў мэдычнай частцы.
Журналістку Ларысу Шчыракову міліцыя не прапусьціла на слуханьні пра плянаванае будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы ў Сьветлагорску.
Сяргей Башарымаў просіць пару дзён спакою, каб ачуцца. Праз маці ён перадаў словы прабачэньня, што ня можа паразмаўляць з журналістамі.
Антон Сурапін: «Падчас арышту лісты да мяне не даходзілі, але я ведаў, што будзе такая падтрымка, таму не сумаваў» <b>Дадаліся першыя фоты і відэа</b>
Папярэджаньне спадарыні Канюс было вынесена акруговай камісіяй за тое, што яна быццам бы распаўсюджвала непраўдзівыя чуткі пра свайго канкурэнта.
Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёну скардзяцца на жыцьцё Лукашэнку і Чавэсу — заробкі нізкія, камунальныя дом гадамі не рамантуюць, дах цячэ, а кіраўніцтва на патрабаваньне Лукашэнкі стварае «ўзорную фэрму».
На хутары Шаблі ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці 25 жніўня адбудзецца пяты міжнародны фэстываль этнамузыкі «Вольнае паветра».
Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў месцы ў абласным цэнтры для правядзеньня агітацыйных выбарчых масавых мерапрыемстваў, а таксама памяшканьні для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі.
Сябра Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне насельніцтва Ўкраіны: «Па радыялягічным паказьніку для пражываньня ў горадзе Чарнобыль фактычна перашкодаў няма».
Берасьцейскага праваабаронцу Ўладзімера Малея апыталі ў міліцыі наконт ягонага прабегу па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру ў майцы з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык абскарджвае сваё звальненьне з аўтаагрэгатнага заводу «па сканчэньні кантракту». Спадар Грык і яго паплечнікі лічаць, што звальненьне адбылося з-за палітычных матываў.
Нагодай для звароту партыі БНФ у суд сталася неўключэньне ейных прадстаўнікоў у склад участковых камісій дзьвюх магілёўскіх выбарчых акругаў.
Загрузіць яшчэ