Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдаў заменяць эстонцы


Амбасада Эстоніі ад сёньня прадстаўляе ў Беларусі інтарэсы Швэцыі ў візавых пытаньнях.

Пасольства Швэцыі, у сваю чаргу, будзе прадстаўляць інтарэсы Эстоніі ў такіх краінах, як Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка і Куба. Гэта прадугледжана дамовай, якую заключылі ўрада Швэцыі і Эстоніі.

Дакумэнты ад беларускіх грамадзян на атрыманьне візаў амбасада Швэцыі скончыла прымаць 17 жніўня.

21 жніўня выдачу швэдзкіх віз пачне ажыцьцяўляць амбасада Эстоніі. Уся неабходная інфармацыя пра заяўку на візу і консульскія пытаньні разьмешчана на афіцыйным сайце эстонскага дыппрадстаўніцтва ў Менску.

Заяўкі для атрыманьня віду на жыхарства і дазволу на працу ў Швэцыі можна падаваць у электронным выглядзе праз сайт міграцыйнай службы Швэцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG