Адзін зь пяці замежнікаў, хто ад’ехаў учора ўвечары зь Беларусі неплянавана заўчасна, сябра Міжнароднай фэдэрацыі лібэральнай моладзі немец Даніэль Георг даў на разьвітаньне інтэрвію Радыё Свабода.
20 верасьня ў рамках акцыі «Маратон салідарнасьці» прайшла сустрэча зь Сяргеем Ханжанковым.
Васіль Сіліверст заяўляе, што бачыў, як старшыня ўчастковай камісіі Анатоль Палазьнік укідвае бюлетэні.
Сяргей Богдан, дасьледчык з Унівэрсытэту Гумбальдта ў Бэрліне камэнтуе канфлікт Беларусі і Кіргізстана.
У Гомелі 20 верасьня намесьніца старшыні ўчастковай камісіі №3 Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 Сьвятлана Кухарава выдаліла з залі для галасаваньня двух назіральнікаў – Андруся Цянюту й Андрэя Жалезьнічэнку.
Дзяніс Турчаняк: «Паколькі ўсе пячаткі аднолькавыя, то як старшыня камісіі можа гарантаваць, што нараніцу скрыня будзе апячатаная менавіта яго пячаткай?»
«Людзі мне распавядаюць, што ім на прадпрыемствах даюць адгул, адпраўляюць на датэрміновае галасаваньне. Прычым кажуць галасаваць за пэўных кандыдатаў»
На Меншчыне ў Барысаўскай акрузе № 62 грамадзкая кампанія «За справядлівыя выбары» ў час датэрміновага галасаваньня наладзіла «татальнае назіраньне» на пяці выбарчых участках.
Наста Палажанка, намесьніца старшыні Маладога Фронту, распавяла, што на працягу дня з рознымі маладафронтаўцамі адбываюцца «дзіўныя рэчы».
У мікрараёне «Гомсельмаш» працуе цэлая каманда з заводу самаходных камбайнаў, якія заклікаюць гараджанаў прыйсьці на датэрміновае галасаваньне.
Найбольшай актыўнасьцю ў датэрміновым галасаваньні вызначаюцца студэнты.
Пра гэта паведаміла нявеста палітзьняволенага Наста Палажанка.
Берасьцейскі абласны суд часткова задаволіў касацыйны пазоў мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» да звольненага актывіста незалежнага прафсаюзу Мікалая Карышава.
Гэтак МЗС Літвы адрэагаваў на факт нявыдачы беларускай візы Эмануэлісу Зінгерысу. Літоўскі парлямэнтар меў намер назіраць за беларускімі выбарамі ў складзе місіі АБСЭ.
Вызвалены на пачатку верасьня з пасады памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці Ігар Пракапенка зьняўся з выбараў.
Віцебскага прыхільніка БХД Яўгена Гуцалава асудзілі на 7 сутак арышту за несанкцыянаваны пікет. Ён заклікаў да байкоту, надзеўшы маску з выявай твару Лукашэнкі.
Выбарцы зь Менску, Горак, Наваполацку, Магілёва ды іншых гарадоў скардзяцца, што іх гоняць на датэрміновае галасаваньне.
Група італьянскіх анархістаў заклікала раніцай 22 верасьня сабрацца ля будынка беларускай амбасады ў Рыме, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў.
«Улады Беларусі павінны неадкладна расьсьледаваць напад і затрыманьне сама меней сямі журналістаў, якія асьвятлялі акцыю ў цэнтры Менску, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці», — заявіў Камітэт абароны журналістаў.
Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасьня на ўчастку № 71 Віцебскай-Кастрычніцкай акругі. Пасля допыту ў міліцыі хлопца адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Загрузіць яшчэ