Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнік з Калінкавічаў: Старшыня камісіі «галасуе» за выбарцаў


Васіль Сіліверст
Васіль Сіліверст
У Калінкавічах незалежны назіральнік Васіль Сіліверст 20 верасьня зьвярнуўся ў пракуратуру і Цэнтравыбаркам са скаргай, у якой пазначыў, што на выбарчым участку № 9 ён зафіксаваў укідваньне бюлетэняў старшынём участковай камісіі Анатолем Палазьнікам.

Сіліверст: «Я падышоў да пакою для галасаваньня прыкладна за чатыры хвіліны да аднаўленьня пасьляабеднага галасаваньня. Падыходзіў па дыяганалі і ўбачыў праз адчыненыя дзьверы, як Палазьнік укідваў у выбарчую скрыню пачку бюлетэняў, згорнутых напалам. Старшыня стаяў да мяне сьпіною. Ня бачылі мяне й двое чальцоў камісіі. Я напісаў пра гэты факт скаргу пасьля заканчэньня галасаваньня, калі камісія вывесіла зьвесткі пра колькасьць прагаласаваўшых 20 верасьня. Па маім бесьперапынным назіраньні, на ўчастак прыйшлі 16 чалавек, а камісія падае — 34. Лічу, што 18 бюлетэняў старшыня ўкінуў».

У заяве назіральнік Сіліверст просіць пракуратуру й Цэнтравыбаркам правесьці праверку факту ўдзелу ў галасаваньні мясцовых выбарцаў 19 і 20 верасьня, а таксама спраўдзіць іх подпісы ў журнале выдачы бюлетэняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG