Беларускі Гомель зьвязвае з Украінай мноства эканамічных, гуманітарных і проста сваяцкіх сувязяў. І ня толькі зь яе цэнтральнай часткай, але і з Крымам, які цяпер акупаваны расейскімі войскамі. З чым сутыкаюцца беларусы, бываючы цяпер на крымскім паўвостраве ў адпачынку ці па сваіх асабістых справах? Як ставяцца там да прыежджых беларусаў?