Радыё Свабода папрасіла колішніх супрацоўнікаў спэцслужбаў ацаніць, ці шмат у беларускіх органах бясьпекі, у міліцыі і ў войску прарасейскіх кіраўнічых кадраў?
У Аляксандра Лукашэнкі няма самастойнай пазыцыі ў дачыненьні да Ўкраіны, — лічыць былы надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі, камэндант Майдана часоў «аранжавай рэвалюцыі», віцэ-прэм’ер ураду Юліі Цімашэнкі — Раман Бясьсмертны.
Датэрміновае галасаваньне ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў пачалося 18 сакавіка без дэмакратычнага кандыдата. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Няпомняшчых падаў у акругову камісію ліст, у якім заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў.
Падчас штурму расейскімі вайскоўцамі ўкраінскага фотаграмэтрычнага інфармацыйнага цэнтру ў Сімфэропалі загінуў украінскі вайсковец, паведамляе начальнік Крымскага рэгіянальнага мэдыяцэнтру Мінабароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязьнёў.
Магілёўскі аўтаўладальнік: «Я лічу сябе практычна расейцам. Хоць я нарадзіўся ў Беларусі — я люблю гэтую краіну, я люблю гэты талерантны народ. Але гэтую краіну я ня бачу „самасьційнай“»
Палітоляг Алесь Лагвінец камэнтуе для Свабоды выступ Уладзімера Пуціна.
Чарнігаў — суседні зь Беларусьсю ўкраінскі горад. Ён хоць і далёка ад Крыму, аднак чарнігаўцы надзвычай востра адчулі небясьпеку разрыву краіны на часткі. Многія лічаць, што расейскі сцэнар анэксіі Крыму быў загадзя сплянаваны.
Уладзімер Шыцікаў 15 сакавіка выйшаў на вуліцы Гомеля з плякатамі: «Пуцінская Расея, ты звар’яцела», «Бляск рэзыдэнцый не ратуе дыктатараў».
Расея прыдумала свой плян рэформы ўкраінскай канстытуцыі ў абмен на прызнаньне Ўкраіны і гарантыі з боку РФ яе сувэрэннасьці і цэласнасьці.
16 сакавіка ў Магілёве кандыдаты на дэпутацтва ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі перадвыбарчы мітынг. Шасьцёра партыйных сьпікераў зьбіраліся сустрэцца на ім з выбарцамі. Выдаўся ён не шматлюдным. Акрамя саміх удзельнікаў, на яго прыйшлі два дзясяткі актывістаў зь іншых апазыцыйных арганізацыяў гораду ды журналісты.
5 удзельнікаў перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы накіраваныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Лідзія Пянькоўская: Паслухайце Свабоду, паглядзіце па БТ афіцыйную вэрсію — і тады вы знойдзеце праўду
Мы працягваем знаёмства са сталымі слухачамі нашага радыё. Былая марачка Лідзія Пянькоўская — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Апазыцыйная акцыя «Марш міру» ў Маскве сабрала да 50 тысяч чалавек. Такая адзнака агенцтва AFP, і гэта робіць мерапрыемства самай масавай пратэстнай акцыяй за доўгі час.
На фоне падзеяў ва Ўкраіне выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі малапрыкметныя. У афіцыйных паведамленьнях іх калі і згадваюць, то каб заявіць, што перадвыбарчая кампанія ўсё ж адбываецца.
Сяргей Навумчык распачынае новы цыкль «Дзевяноста чацьверты», прысьвечаны першым у гісторыі Беларусі прэзыдэнцкім выбарам.
14 сакавіка ў Менску адкрываецца кнігарня выдавецтва «Галіяфы».
Палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў агенцтва БелаПАН Аляксандар Класкоўскі стаў адным з васьмі ляўрэатаў прэміі імя Герда Буцэрыюса «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы» 2014 году.
Апроч кіраўнікоў Міністэрства абароны — Сяргея Шайгу і ФСБ — Аляксандра Бортнікава, у ім прапагандыст Дзьмітры Кісялёў і кіраўнік Чарнаморскага флёту Расеі беларус Аляксандар Вітко — паведамляе Reuters.
Заплянаваная на сёньня сутрэча на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў дзяржаў—удзельніц СНД для абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне, адменая.
Загрузіць яшчэ