Былога палітвязьня абвінавачваюць у злосным хуліганстве ў п’яным выглядзе з выкарыстаньнем фізычнай сілы.
Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, дзе зьявіўся аб’ект сусьветна вядомай сеткі рэстарацыяў. Гэтай падзеі тут чакалі некалькі гадоў.
На Магілёўшчыне амаль кожны школьнік ужываў алькаголь. Паводле вынікаў ананімнага апытаньня, у гэтым прызналіся 90 працэнтаў непаўналетніх. Чаму п’е моладзь і хто падбівае яе да алькаголю?
У Цэнтральным судзе Гомеля пачаўся разгляд пазову маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага да ўправы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў краіны аб спагнаньні маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.
У чарговым інтэрвію, якое зьявілася ў інтэрнэце, Натальля, усьміхаючыся, кажа, што яна забойца. Дзяўчына носіць камуфляжную форму і пасьля кантузіі стала снайпэрам.
У паўмільённым горадзе толькі 20 школьнікаў навучаюцца па-беларуску.
Апытаньне «Свабоды»: «Лукашэнка сёньня адзначае 20 гадоў пры ўладзе. Колькі ён яшчэ будзе кіраваць Беларусьсю?». Адказвалі жыхары Магілёва.
У Менску адчыніў дзьверы новы будынак музэю Вялікай Айчыннай вайны
Міністэрства эканомікі Беларусі загадала Берасьцейскаму і Гарадзенскаму аблвыканкамам зьменшыць закупную цану сьвініны і, адпаведна, кошты сьвініны ў крамах.
Аляксандар Лукашэнка звычайна прыяжджае на адкрыцьцё музычнага фэсту. Цырымонія адкрыцьця прызначана на 21:30. І з самага ранку 10 ліпеня навакол Летняга амфітэатру вядуцца сьпешныя працы па добраўпарадкаваньні.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а ў мінулым паплечнік і сябра Аляксандра Лукашэнкі Анатоль Лябедзька кажа, што прычыны палітычнага даўгалецьця кіраўніка дзяржавы — далёка не ў любові народнай
На Магілёўшчыне з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі неўзабаве пачнецца малочны экспэрымэнт. Ці чулі пра тое вяскоўцы? Ці ёсьць пэрспэктывы, што свойскае малако застанецца ў мэню гараджанаў?
Як ставіцца да беларусаў, якія бяруць удзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне? Якія наступствы будзе мець гэтая зьява? З гэтымі пытаньнямі Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх палітыкаў.
Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Віталь Кастагораў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасьці.
У Менску адкрылася выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014
7-я міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014 адкрылася ў Менску. У відэарэпартажы: беларускія бесьпілётнікі, Віктар Лукашэнка на трыбуне, чалавек-павук пад дахам вэлядрому, дзе экспануюцца стрэльбы ды ракеты.
Пасьля спыненьня працы 1 ліпеня аднавілі працу ня больш за 30% пратэстоўцаў, распавяла Свабодзе актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.
Ва Ўкраіне грамадзкія актывісты зафіксавалі нямала выпадкаў, калі да палонных жанчын баевікі ўжывалі катаваньні ня менш жорсткія, чым да мужчын, — кажа Марыя Томак, прадстаўніца Цэнтру грамадзкіх свабодаў.
У Гомелі ўсьлед за арыштам намесьніка старшыні суду Савецкага раёну Юрыя Жорава яшчэ паўдзясятка судзьдзяў страцілі пасады. У тым ліку тыя, якія каралі апазыцыйных актывістаў штрафамі і арыштамі.
Загрузіць яшчэ