Пра веру ў геніяў і прафэсію, зьяўленьне новых кінатворцаў і пра фільмы-пераможцы фэстывалю «Бульбамуві-2014» апавядаюць арганізатары і сябры журы.
На 71-м годзе раптоўна пайшоў з жыцьця знакаміты полацкі фотамастак Эрнст Цецярэўскі.
Менгарвыканкам дазволіў 2 лістапада шэсьце на Курапаты і мітынг да Дня памяці продкаў «Дзяды».
Россельхознадзор выявіў у прадукцыі Магілёўскага мясакамбінату генэтычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы сьвіней.
Перамога праэўрапейскіх сілаў на выбарах у Вярхоўную Раду дае магчымасьць правесьці ва Ўкраіне дэмакратычныя рэформы, посьпех якіх паспрыяе росту праэўрапейскіх і прарэфармісцкіх настрояў у беларускім грамадзтве.
У нядзелю ва Ўкраіне — парлямэнцкія выбары. Як, на вашу думку, у выніку іх зьменяцца дачыненьні паміж Украінай і Расеяй, Украінай і Беларусьсю? Адказваюць жыхары Берасьця.
Пэнсіянэрка Валянціна з памежнай ўкраінскай вёскі Сянькоўка: «У нас дэпутат Рыбакоў — хлапчына хоць куды. Ужо тры гады дае гасьцінцы нам».
З набліжэньнем зімы, як і ў папярэднія гады, у гарады вяртаюцца бамжы. Некаторыя зь іх шукалі заробку ў Расеі ды вырашылі вярнуцца на радзіму.
Рэпартаж з райцэнтру Почап Бранскай вобласьці — пра жыцьцё, стаўленьне да прэзыдэнтаў Лукашэнкі й Пуціна, да ідэі далучэньня да Беларусі.
Не перашкаджаюць нават парляменцкія выбары, калі на вуліцах вялася шырокая прапаганда за кандыдатаў. Рэпартаж з Чарнігава.
29 кастрычніка ў Беларусі ўзгадваюць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. У гэты дзень 77 гадоў таму ва ўнутранай турме НКВД БССР і ў іншых турмах Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі
У Менску сёньня прайшла прэзэнтацыя кнігі прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе». Пераклад кнігі на беларускую мову зрабілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.
Прычына — будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквэра каля плошчы Леніна.
Апытаньне «Свабоды»: «Чаму Аляксандар Лукашэнка не гаворыць па-беларуску? Як вы да гэтага ставіцеся?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дзяржаўныя органы павінны аддаць асаблівую ўвагу правядзеньню масавых мерапрыемстваў.
Напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду павялічылася колькасьць збройных правакацыяў у Данбасе, не выключаюцца тэрарыстычныя акты і ў іншых рэгіёнах Украіны. Але поўнамаштабнага наступу баевікоў на ўсходзе чакаць цяпер ня варта.
Чацьверты беларускі кінафэстываль сёньня пачнецца ў Варшаве.
Мастацкая выстава сэкцыі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў «АРТ-ВОРША-РУБОН!», прысвечаная 500-годзьдзю бітвы пад Воршай, адкрылася сёньня ў менскім Палацы мастацтваў. У апошні момант з экспазыцыі зьнялі дзьве карціны мастака Аляксея Марачкіна.
Апытаньне Свабоды: «Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што ў свой час многія расейскія землі ўваходзілі ў склад Беларусі. Як бы вы паставіліся, калі б жыхары памежных зь Беларусьсю раёнаў Смаленшчыны ці Браншчыны захацелі далучыцца да Беларусі?». Адказваюць жыхары Магілёва.
Афіцыйная прычына забароны паставак украінскай садавіны і гародніны — Рассельгаснагляд не атрымаў адказу на свае запыты ад Дзяржвэтфітаслужбы Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ