Кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода расказала, ці гатовая Літва да правакацый з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, як доўга Ўладзімір Пуцін зможа ўтрымліваць Беларусь і чаму ёй шкада жыхароў Беларусі.
14 лютага зборная Беларусі заваявала другі мэдаль на зімовых Алімпійскіх гульнях-2022. Як і на большасьці папярэдніх гульняў, узнагароду прынёс фрыстайл.
З нагоды Дня закаханых 14 лютага Дарʼя расказала, як пазнаёмілася з Ігарам Лосікам, як ён рабіў ёй прапанову выйсьці замуж і чаму яны ніколі за 12 гадоў сумеснага жыцьця не разыходзіліся.
Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Падзеі 14 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Другая публікацыя — пра Віцебскую вобласьць.
Беларусы сталі часта дзяліцца сваімі снамі ў сацыяльных сетках. Мы даведаліся, што сьніцца беларусам на волі, у турме, у эміграцыі. Псыхоляг расказала, што значыць такі спосаб перажываньня рэальнасьці.
З 7 лютага ўрад Беларусі абмежаваў вываз яблыкаў, белакачаннай капусты і цыбулі.
Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА-3 Гомля. Дата пераводу ў калёнію невядомая.
Хваля ліквідацыі недзяржаўных арганізацый дайшла нават да абаронцаў прыроды. Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі адной з найстарэйшых НДА — «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна ў афіцыйным запыце патрабуе ад Расеі дакладную інфармацыю аб вайсковай актыўнасьці ўздоўж дзяржаўнай украінскай мяжы.
Афіцыйныя паведамленьні Мінабароны Беларусі і Расеі значна адрозьніваюцца ад таго, пра што расказваюць відавочцы і экспэрты.
Палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч праз галадоўку пратэсту, абвешчаную 4 лютага, дамагаецца зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.
11 лютага беларусы, якія ехалі ці ляцелі ва Ўкраіну, сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі на мяжы. Іх ці не пусьцілі ва Ўкраіну, ці пільна надглядалі і задавалі шмат пытаньняў.
«Дыпляматычныя прадстаўніцтвы не бяруцца гарантаваць бясьпеку жыцьця і здароўя беларусаў».
Падзеі 11 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на саміце ў справе дэмакратыі ў Дэнвэры з удзелам былой кіраўніцы Дзярждэпартамэнту ЗША Мадлен Олбрайт, нобэлеўскай ляўрэаткі Марыі Рэсы, амэрыканскіх і сусьветных палітычных і грамадзкіх дзеячоў, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.
Падзеі 10 лютага
Загрузіць яшчэ