14 ліпеня шматдзетным бацькам Зьмітру і Насьце Дашкевічам прысудзілі 1,5 года калёніі і 3 гады «хатняй хіміі» адпаведна.
Расейская дэлегацыя як мінімум двойчы за апошні месяц наведвала аэрадром Ірана, каб вывучыць баявыя бесьпілётнікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйка Салівана.
Два псыхолягі ананімна патлумачылі Свабодзе, што адбываецца зь людзьмі, якія выходзяць з турмы, і як блізкім дапамагчы ім адаптавацца да «нармальнага» жыцьця.
Кампанія «АвтоМАЗ-Україна», актывы і маёмасьць якой арыштавалі ва Ўкраіне ў траўні паводле падазрэньня ў «фінансаваньні расейскай агрэсіі», праз суд дабілася скасаваньня арышту на свае рахункі ў двух украінскіх банках — «Альфа-Банк» і «Приватбанк».
За раскладзены на чыгуначных рэйках агонь беларускаму дальнабойніку пагражае 15 гадоў турмы.
Пасьля абвяшчэньня ў двух раёнах Берасьцкай вобласьці, якія мяжуюць з Украінай, пра рух вайсковай тэхнікі, зьявілася інфармацыя пра масавы перасьлед у рэгіёне актывістаў і тых, каго раней прыцягвалі да адказнасьці ў палітычных справах.
Пра гандбольны клюб «Віцязь», прэстыжную працу ў Эўрапейскай фэдэрацыі гандболу і тое, чаму не чакаў ад 2020 году нічога асаблівага.
Падзеі 15 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Вайна Расеі супраць Украіны прывяла да пераасэнсаваньня палітыкі бясьпекі ў грамадзянаў Швэйцарыі — паведамляе DW
Прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі заявіў, што падае ў адстаўку.
Два дні таму ўпершыню за 20 гадоў курсы эўра і даляра зраўняліся. Учора амэрыканская валюта ненадоўга паднялася вышэй за эўрапейскую. Сёньня зьніжэньне курсу эўра працягнулася на фоне пагаршэньня эканамічных пэрспэктыў эўразоны
А Сьледчы камітэт набывае сабе кветкі. Пагарталі тэндэры і паглядзелі, што закупляюць сілавікі і чыноўнікі.
Расея абстраляла Віньніцу: паводле апошніх зьвестак, загінулі 23 чалавекі, сярод іх — трое дзяцей. Больш за сотню чалавек зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу.
Прэзыдэнт Шры-Ланкі Гатабая Раджапакса падаў у адстаўку пасьля прызямленьня ў Сынгапуры. Туды ён прыбыў з Мальдыўскіх астравоў.
У Шатляндыі выявілі карціну, якая «абсалютна пэўна» зьяўляецца раней невядомым аўтапартрэтам Вінцэнта Ван Гога. Яна хавалася за іншым палатном францускага мастака — «Партрэтам сялянкі ў белым каптуры», якое захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі Шатляндыі.
БЧБ-нявеста Іна Зайцава расказала Свабодзе, чаму ня хоча бліжэйшым часам вяртацца ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў новы закон, які рэгулюе статус так званых замежных агентаў у РФ.
Беларусы ваююць за Ўкраіну ня толькі ў складзе палку Кастуся Каліноўскага, але і ў рэгулярных войсках. 21-гадовы «Ліс» заключыў кантракт з УСУ яшчэ ў лістападзе 2021 году. Вайну ён сустрэў каля самага Крыму.
Мінабароны Ўкраіны ацаніла ваенныя пагрозы зь беларускай тэрыторыі.
Загрузіць яшчэ