Папа Рымскі Францішак возьме ўдзел у VII Зьезьдзе лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігій, які пройдзе ў сталіцы Казахстану, ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Казахстану, а таксама каталіцкімі вернікамі краіны. Візыт кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы працягнецца да 15 верасьня.