Сябар КХП БНФ зьвяртаўся у тры раённыя суды, бо ў трох раённых адміністрацыях яму адмовілі ў правядзеньні інфармацыйных пікетаў пра лёс Сяргея Каваленкі.
На гэтым месцы магла б быць ваша АЭС.
Віталь Рымашэўскі, былы кандыдат у прэзыдэнты і асуджаны па справе аб масавых беспарадках, адказвае на пытаньні Радыё Свабода.
Яшчэ днём Ірына Марачкіна разам з мужам, мастаком Аляксеем Марачкіным, была на прагулцы. Калі яны вярнуліся дахаты, ёй стала дрэнна. Ірына памерла літаральна на руках у мужа.
Аляксандар Кулінковіч, лідэр гурту «Нэйра Дзюбель», які нібыта знаходзіцца ў «чорным сьпісе» музыкаў, напярэдадні сустрэчы ў межах кампаніі «Рок-салідарнасьць» адказвае на пытаньні Радыё Свабода.
«Ужываньне ж малочных прадуктаў — вялікая нагрузка на органы страваваньня, яно патрабуе ад арганізму высокай фэрмэнтнай актыўнасьці»
Прадстаўнікі Ўкраіны і Польшчы ў Кіеве дамовіліся пачаць ўнутраныя працэдуры па адмене аплаты за нацыянальныя візы (доўгатэрміновыя візы тыпу D). Як паведаміў прадстаўнік украінскага МЗС, праект пагадненьня ўжо падрыхтаваны.
Колькі каштуе атрымаць адукацыю ў беларускай ВНУ? З пачатку красавіка базавая велічыня вырасла да 100 тысяч рублёў, а ўсьлед за ёй павялічваюцца плата за навучаньне, інтэрнат, сталоўкі й праезд у грамадзкім транспарце. Тым часам Міністэрства адукацыі разглядае пытаньне пра тое, каб увесьці поўную аплату навучаньня па некаторых спэцыяльнасьцях.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў закон аб спрашчэньні працэдуры рэгістрацыі палітычных партый. Гэта адбылося падчас сёньняшняй сустрэчы кіраўніка Расеі з прадстаўнікамі незарэгістраваных партый у Крамлі.
Былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку, якая адбывае турэмнае пакараньне ў калёніі Харкаву, трэба лячыць за межамі турмы — такое рашэньне прыняла генпракуратура. Паведамляецца, што Ўкраіна і Нямеччына вядуць перамовы аб лячэньні Цімашэнка ў нямецкай клініцы.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не згадзіўся зь меркаваньнем сваіх дарадцаў у галіне правоў чалавека, што ён мае права памілаваць любога зьняволенага, не чакаючы, пакуль той папросіць кіраўніка дзяржавы аб гэтым.
На поўдні Емэна ў выніку паветраных удараў, нанесеных урадавымі сіламі, загінулі каля 40 ваяўнікоў Аль-Кайды.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў польскім СМІ, што ўлады Беларусі падоўжылі візы польскім ксяндзам.
У гасьцях у нашай рэдакцыі пабывалі вядомы чэскі мовазнаўца, прафэсар Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Іржы Марван ды ягоны вучань Міхал Вашычак.
Становішча ў Сырыі настолькі крытычнае, што прэзыдэнту Башару Асаду наўрад ці ўдасца доўга ўтрымлівацца ва ўладзе.
Заплянаваны на 6 красавіка хакейны матч паміж зборнымі Аўстрыі і Беларусі, які выклікаў вялікую спрэчку паміж уладамі правінцыі Карынтыя і аўстрыйскай фэдэрацыяй хакею, усё ж адбудзецца ў прызначаны дзень у лядовым палацы гораду Філах, але пры пустых трыбунах.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не выключае, што ў будучыні, пры садзейнічаньні МАГАТЭ і наяўнасьці адпаведных умоваў, у краіне можа быць пабудавана яшчэ адна атамная электрастанцыя.
Генпракуратура Расеі перадала Польшчы чарговыя 6 тамоў крымінальнай справы аб крушэньні самалёта Ту-154 у 2010 годзе пад Смаленскам.
У Рагачове мясцовага актывіста, сябра стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніса Дашкевіча выклікаюць 3 красавіка а 14:30 у раённы аддзел унутраных спраў.
У выніку пажару ў прыбудове на Качалаўскім рынку на поўдні Масквы загінулі 15 чалавек.
Загрузіць яшчэ