Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь гатовая пабудаваць другую АЭС


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не выключае, што ў будучыні, пры садзейнічаньні МАГАТЭ і наяўнасьці адпаведных умоваў, у краіне можа быць пабудавана яшчэ адна атамная электрастанцыя.

«Калі будзе ваша дапамога і падтрымка і адпаведныя ўмовы, то мы гатовыя і другую атамную электрастанцыю пабудаваць у Беларусі», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з генэральным дырэктарам МАГАТЭ Юкіё Амана, перадае Інтэрфакс.

Лукашэнка сказаў: «Мы перажываем асаблівы пэрыяд у разьвіцьці мірнага атаму, асабліва пасьля вядомых падзеяў у вас на радзіме і праблемаў з АЭС „Фукусіма“, і рэакцыяй у сьвеце пасьля гэтай катастрофы. (...) У гэты асаблівы пэрыяд мы цьвёрда і адназначна заяўляем пра тое, што мы ня проста маем намер пабудаваць АЭС, але і пачалі яе будаўніцтва».

«Трэба мець на ўвазе, што дадзенае будаўніцтва праходзіць у краіне, якая найбольш сур’ёзна пацярпела ад Чарнобыльскай станцыі. (...) І тое, што сёньня насельніцтва, а нам удалося гэта зрабіць, падтрымлівае гэты праект, — вельмі сымптаматычна», — адзначыў Лукашэнка.


Беларусь будуе сваю першую АЭС на астравецкай пляцоўцы за 50 кілямэтраў ад мяжы зь Літвой.

Падрыхтоўка катлавану для першага блёку беларускай АЭС пачалася ўвесну 2012 году, апавёў яе дырэктар Анатоль Андрыянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG