Берасьцейскага праваабаронцу Ўладзімера Малея апыталі ў міліцыі наконт ягонага прабегу па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру ў майцы з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык абскарджвае сваё звальненьне з аўтаагрэгатнага заводу «па сканчэньні кантракту». Спадар Грык і яго паплечнікі лічаць, што звальненьне адбылося з-за палітычных матываў.
Нагодай для звароту партыі БНФ у суд сталася неўключэньне ейных прадстаўнікоў у склад участковых камісій дзьвюх магілёўскіх выбарчых акругаў.
13 жніўня — апошні дзень, калі акруговыя камісіі прымаюць дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Позву да старэйшага памочніка пракурора Глыбоцкага раёну ўручыў міліцыянт, які адшукаў спадара Шыталя ў рэдакцыі газэты «Вольнае Глыбокае».
11 жніўня харчовыя крамы Гомелю атрымалі малако, сьмятану, тварог па новых, больш высокіх цэнах.
У пастарунку апынуліся Зьміцер Лупач, Вячаслаў Пяшко і Ганна Аземша. Паводле Лупача, іх затрымалі пасьля тэлефанаваньня «пільных грамадзян».
Берасьцейскі актывіст Віталь Чмель дамагаецца, каб з складу камісіі выключылі намесьніцу дырэктаркі школы, парушэньне якой на мінулых выбарах прызнала нават ЦВК.
Аб’яднаная грамадзянская партыя можа датэрмінова зьняць з выбараў кандыдатаў у дэпутаты і адклікаць сваіх прадстаўнікоў з выбарчых камісій.
Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты парляманту Рыгор Грык даводзіў, што подпісы за галоўнага лекара зьбіралі вахцёры інтэрнату.
Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі працягваюць удзельнічаць у зборы подпісаў, хоць вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў паказваюць, што шанцаў на дэпутацкія мандаты ў апазыцыянэраў няшмат.
На вашы пытаньні адказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Дзьмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.
Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
Да 9 жніўня мясцовыя выканкамы павінны былі сфармаваць больш як шэсьць тысяч участковых выбарчых камісій.
Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя зь іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.
8 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў атрымаў паштоўку з падзякай ад Алеся Бяляцкага, які цяпер у Бабруйскай турме.
Сёньня паводле каляндарнага пляну выбарчай кампаніі у Менску і ў рэгіёнах павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбаркамы. Агулам іх 6485, а вылучана ў іх больш як 73 тысячы чалавекі.
Суд Барысаўскага раёна і горада Барысава пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і кіраўніка Барысаўскай гарадзкой арганізацыі АГП Міхаіла Васільева.
Загрузіць яшчэ