«Расейская сям’я прызнаецца ў працы на „Хізбулу“» — так называецца відэаролік, у якім пад дуламі аўтаматаў — беларуска Сьвятлана Маркіяновіч.
ВНУ Гомельскай вобласьці недабралі на бюджэтнае навучаньне 238 студэнтаў. Асабліва шмат месцаў пустуе на факультэтах, якія рыхтуюць будучых настаўнікаў.
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) абвясьціў пра збор подпісаў за вызваленьне ксяндза Ўладзіслава Лазара.
У Магілёўскім раёне жыхары вёскі Сумарокава ўзьняліся з пратэстам супраць уладаў, якія вымагаюць, каб людзі пазбываліся сьвіней.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
МУС апублікавала новую інфармацыю пра штраф драматургу Андрэю Карэліну, які разьмясьціў у інтэрнэце свае выказваньні пра супрацоўнікаў міліцыі.
Адзіная ў Магілёве беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва сёлета, як і ў папярэднія тры гады, у клясе будзе адна.
...Камэра дзеліцца чырвонай паласой на дзьве часткі. Як толькі ключ устаўлены ў замочную шчыліну, вы павінны прайсьці за чырвоную лінію. Калі не пасьпелі, да вас могуць быць ужытыя спэцсродкі...
Цэнтральны аддзел унутраных спраў Гомеля распачаў праверку па факце бойкі між пакупнікамі й ахоўнікамі гіпэрмаркета «Эўраопт» на вуліцы Хатаевіча.
Кастрычніцкі суд 12 жніўня асудзіў яго на 7 сутак арышту, угледзеўшы ў роліку зь менскай Курасоўшчыны хуліганства.
Суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў на 10 мільёнаў рублёў 35-гадовага менчука, драматурга Андрэя Карэліна, які разьмясьціў у інтэрнэце выказваньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі.
Трохгадовага Кірыла ўджаліла пчала. У прыёмным пакоі найбліжэйшай бальніцы — хуткай дапамогі — яму адмовіліся дапамагчы.
Ганна Шапуцька паводле адукацыі фізык. Плошча-2006 абудзіла ў ёй грамадзкую актыўнасьць. Цяпер яна — каардынатарка ініцыятывы «Абаронім Курапаты».
Лядовы палац у Воршы, які з адставаньнем ад усіх ранейшых плянаў узводзіцца ўжо пяты год, плянуюць здаць у эксплюатацыю праз тры тыдні.
У Бабруйску напалі на Вячаслава Шэлега — актывіста БХД і бацьку шаснаццацігадовай Натальлі Шэлег, якую 27 ліпеня невядомыя выкралі і зьбілі.
Загрузіць яшчэ