У Валгаградзе пасьля двух тэрактаў за апошнія суткі, ахвярамі якіх сталі больш за 30 чалавек, пачалася паніка.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Названы найбольш уплывовай асобай ў сьвеце паводле вэрсіі часопіса Forbes, расейскі кіраўнік Уладзімер Пуцін стварыў шмат навінаў сёлета – ад сырыйскай ініцыятывы да няёмкасьці Вашынгтона ў справе Сноўдэна.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Суд у Кіеве арыштаваў пятага падазраванага ў датычнасьці да зьбіцьця журналісткі «Украінскай праўды» Тацяны Чарнавол. Затрыманы ён быў 26 сьнежня.
Будучыня Беларусі — у жаночых руках, перакананая Валянціна Аліневіч. Маці палітвязьня Ігара Аліневіча, засуджанага на восем гадоў за анархісцкія перакананьні, — гераіня чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Якія адбыліся зьмены ў эканоміцы Беларусі ў 2013 годзе
У Магілёве наважыліся на пратэст супраць транспартнага падатку толькі двое грамадзянаў на адным аўтамабілі.
Мэрыя Менску праводзіць сёньня карпаратыў у «Менск-Арэне» — паведаміў Радыё Свабода Аляксандар Саладуха. Паводле сьпевака, яго чакаюць на навагоднія карпаратывы заводы, фабрыкі, кампаніі.
Сёньня ў Наваградку будуецца кантрафорс, каб умацаваць сьцяну адной зь дзьвюх вежавых руінаў, якія захаваліся на Замкавай гары. Цэгла зробленая на Гарынскай цагельні ў Столінскім раёне. Гэта Касьцельная вежа, яна цяпер у аварыйным стане.
Прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка Менскай эпархіі і Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал (Панамароў) паўнавартасна зможа толькі пасьля атрыманьня беларускага грамадзянства.
26 сьнежня Марына Адамовіч, жонка палітзьняволенага Міколы Статкевіча, сустрэлася з мужам у магілёўскай турме № 4. Пра свае ўражаньні яна апавяла ў інтэрвію Радыё Свабода.
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў канфлікт вакол выхаду «Ўралкалія» са складу заснавальнікаў Беларускай калійнай кампаніі.
Аўтамабіль BMW, забраны ў 28-гадовага менчука Дзьмітрыя Прыгарава падчас акцыі «Стоп-падатак» 20 сьнежня, дагэтуль знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менску.
Грамадзянін Туркмэністану, студэнт юрыдычнага факультэту Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту высланы на радзіму за ўдзел у бойцы ў Баранавічах.
Амаль 41% выдаткаў беларусаў ідзе на харчаваньне. А на культуру і забавы — 5,7%. З такімі паказьнікамі Беларусь знаходзіцца на 35-м месцы ў Эўропе.
Раніцай 27 сьнежня ў Горадні былі сфармаваныя камісіі па выбарах у абласны і ў гарадзкі саветы.
Свой подпіс чыноўнік ацэньваў у 500 тысяч — 1 мільён расейскіх рублёў (гэта каля 15-30 тысяч даляраў).
Загрузіць яшчэ