У Магілёве гандляроў на буйных рынках у параўнаньні з папярэднім днём паболела, аднак ня ўсе працоўныя месцы занятыя.
«Калі трэба, мы ўстанем сьпінай да сьпіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як калісьці змагаліся разам,» — заявіў Лукашэнка.
Рада беларускай інтэлігенцыі зьвярнулася да рэктара Беластоцкага ўнівэрсытэту Леанарда Этэля з просьбай знайсьці магчымасьць, каб працягнуць дамову зь вядомай дасьледчыцай беларускай культуры, доктарам паліталёгіі Аленай Глагоўскай.
2 ліпеня бальшыня гомельскіх прадпрымальнікаў з рынкаў Цэнтральнага, Давыдаўскага ня выйшлі на працу. Каля паловы дробных гандляроў не працавалі на Прудкоўскім рынку.
Дзяржава адпусьціла цэны на хлеб і яйкі. Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгуляваньня адпускных цэнаў на іх.
Сёньня на міжнародным тэатральным фэстывалі «Apostrof» у Празе выступіла маладая беларуская акторка з Падляшша Яанна Стэльмашук-Троц.
У аўторак увечары ў Варонежы каля Дому правоў чалавека ўчынены хуліганскі напад на сябра Савету пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Андрэя Юрава.
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі.
Узровень даверу да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі працягвае павышацца: калі ў сьнежні яму давяралі 37,7%, а ў сакавіку 45,9%, то ў чэрвені — ужо 49,6%.
Прадпрымальнікі спынілі працу, але ці надоўга — сказаць ня могуць.
Беларусь згодная прапанаваць пляцоўку для пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Лілія Ананіч прызначаная міністрам інфармацыі. Адпаведны ўказ кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.
Маратон салідарнасьці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня ў сядзібе Ўправы БНФ па адрасе Менск, Чарнышэўскага 3А, а 18 гадзіне.
30 чэрвеня ў Менску прадпрымальнікі абмяркуюць наступствы прэзыдэнцкага ўказу № 222, які ўступае ў сілу 1 ліпеня.
29 чэрвеня, у дзень вызваленьня ад немцаў падчас Другой усясьветнай вайны, Бабруйск адзначаў Дзень гораду.
Афіцыйны Менск не чакае асаблівых пераменаў у стаўленьні Захаду да Беларусі пасьля вызваленьня палітвязьня Алеся Бяляцкага. Улады мяркуюць, што Захад пачне дамагацца ад іх легалізацыі аднаполых шлюбаў.
У Кіеве ля сьценаў адміністрацыі прэзыдэнта сёньня сабраліся каля тысячы чалавек, якія патрабуюць спыніць рэжым аднабаковага спыненьня вагню на ўсходзе краіны і ўвесьці там ваеннае становішча.
Свабода папрасіла прадстаўнікоў уладаў Грузіі, Малдовы і Ўкраіны ацаніць магчымыя наступствы ад падпісаньня дамоваў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Эўрапейскім Зьвязам.
Загрузіць яшчэ