11 ліпеня загінуў мастак Алесь Пушкін. Да сьмерці ў рэанімацыі шпіталя ён адбываў пакараньне ў горадзенскай «крытай» турме. Свабода пагутарыла зь яе былым вязьнем.
13 ліпеня ў вёсцы Бобр адбудзецца разьвітаньне зь вядомым беларускім мастаком, палітычным вязьнем Алесем Пушкіным. Ён памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі горадзенскай бальніцы пры нявысветленых абставінах.
Свабода пагаварыла зь сябрам Алеся Пушкіна Янакам Коўзелем пра вядомыя абставіны сьмерці і разьвітаньне з мастаком.
Разгляд справы палітвязьняў праходзіць з 10 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе у адкрытым рэжыме. Падсудным пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
Кароткае відэа для TikTok, зьнятае неўзабаве пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, стала прычынай ад'езду з Радзімы.
12 ліпеня яго вязуць у вёску Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе жыве ягоная сям'я. Пра гэта расказала Свабодзе абазнаная крыніца.
Пасьля пераводу на турэмны рэжым горадзенскага журналіста Дзяніса Івашына ад яго няма лістоў, званкоў, да яго ня можа трапіць адвакат. Свабода пагаварыла з жонкай расьсьледніка Вольгай аб тым, што вядома пра Дзяніса, як ім удалося сазваніцца і што ён пісаў у апошніх лістах.
11 ліпеня ў рэанімацыі пры нявысьветленых абставінах памёр палітычны вязень, мастак Алесь Пушкін. Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў голас Алеся Пушкіна гучаў на хвалях Радыё Свабода — у інтэрвію, дыскусіях, камэнтарах да палітычных і култьтурніцкіх падзеяў.
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў. Мы публікуем ягоныя малюнкі з-за кратаў.
Якім можа быць уплыў рашэньняў саміту NATO на Беларусь? Ці дастаткова акцэнтаваная роля Беларусі на саміце NATO ў Вільні?
11 ліпеня ўступіў у сілу абноўлены закон «Аб грамадзянстве». Беларусы, якія атрымалі замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства, павінны «даносіць на сябе». Тых, хто асуджаны за «экстрэмізм» і зьехаў, будуць пазбаўляць беларускага пашпарта.
З пачатку ліпеня зламысьнікі скралі дадзеныя карыстальнікаў крамаў «Бусьлік» і «Востраў чысьціні», а таксама фірмы «Юркас», якая ўсталёўвае дзьверы. Гэта каля мільёна чалавек. Расказваем, як гэта адбылося і ў чым пагроза.
Паводле інфармацыі крыніцы Свабоды, Пушкіна даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Яму рабілі апэрацыю. Падчас яе сэрца Алеся Пушкіна спынілася.
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Трое грамадзян Беларусі 4 ліпеня незаконна перасеклі беларуска-ўкраінскую мяжу, іх затрымалі ўкраінскія памежнікі. Да мяжы яны прыехалі на аўтамабілі з тытунём, які плянавалі прадаць на ўкраінскай тэрыторыі.
У Беларусі зьяўляюцца чат-боты для абмену валюты. Паглядзелі, які там курс, і пагаварылі са стваральнікам такога чат-бота.
Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі і яе ўплыве на бясьпеку ў рэгіёне будзе разглядацца па-за праграмай.
Сэнатар Рычард Дурбін заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ЗША патрэбна і працягваць ціск на рэжым у Беларусі, і мець кантакты: «Калі ёсьць хоць нейкая надзея, што размова з Лукашэнкам ці ягоным рэжымам прывядзе да вызваленьня вязьняў».
Па падліках Свабоды, на сёньня ва Ўкраіне ваюе каля 450 беларускіх добраахвотнікаў.
Загрузіць яшчэ