Неўзабаве можна будзе паслухаць «Плошчу Перамогі» Бахарэвіча, «Палёт над гняздом зязюлі» Кізі, «Дарогу» Макарці. У плянах — выдаць усю кніжную сэрыю «Амэрыканка». Пагаварылі з заснавальнікам праекту audiobooks.by Мікітам Белаглазавым.
Падзеі 1 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што беларускія сьледчыя знайшлі яе за мяжой па нумары, вядомым абмежаванай колькасьці людзей, паведамілі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць яе і цікавіліся, калі яна плянуе вяртацца ў Беларусь.
Свабода запускае пяты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
«Кібэрпартызаны» выклалі ў інтэрнэт базу зваротаў грамадзян у КДБ. Свабода знайшла сярод іх такія, дзе беларусы даносілі на саміх сябе.
У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.
У кастрычніку 2022 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць Мазырскага НПЗ.
Баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала Свабодзе, чаго ёй каштаваў 21 год спартовай кар’еры і што яна плянуе рабіць далей.
Міжнародны моладзевы форум «БПЛА-2024» праходзіў на базе БДТУ з 23 да 26 красавіка. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі больш як 60 арганізацый з 10 краін, уключаючы Расею, Кітай, Арабскія Эміраты, Узбэкістан і Казахстан.
«Казала сілавікам, вы яшчэ за мяне галасаваць будзеце». Былая зьняволеная Акрэсьціна расказала пра катаваньні тэмпэратурай і адсутнасьцю сну, пра іншых зьняволеных і стаўленьне сілавікоў.
Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але бывае, што яны маюць зусім розныя значэньні і ўводзяць у аблуду. А беларускамоўных часам блытаюць сугучныя расейскія словы. Ці ўмеем разьмяжоўваць розныя мовы?
Падзеі 28 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
На 80 месцаў у Каардынацыйную раду прэтэндуюць 265 чалавек. Конкурс — 3,3 чалавека на месца. Туды ідуць палітыкі, блогеры, актывісты, былыя сілавікі і жаўнеры.
Чыноўнікі выказаліся з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Экспэрты ў атамнай галіне пракамэнтавалі выказваньні афіцыйных асобаў.
Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу зь Вены ў Стамбул.
Адзін з палонных украінцаў, якога ўдалося абмяняць у траўні 2022 году, расказаў, як яго затрымалі расейскія вайскоўцы і зьдзекаваліся перад адпраўкай спачатку ў Беларусь, а адтуль, перш чым абмяняць, перавозілі яшчэ ў некалькі расейскіх гарадоў.
Як вынікае з данясеньняў КДБ пасьля аварыі, улады больш пераймаліся контрадывэрсійнымі захадамі і абаронай сакрэтнай інфармацыі аб сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС, чым абаронай насельніцтва.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандра ў кастрычніку мінулага году, да гэтага ён тройчы выяжджаў працаваць фатографам на вайне ва Ўкраіне. Распыталі яго пра вырак, зьняволеньне і ад’езд.
Алеся вызвалілася з Гомельскай жаночай калёніі зусім нядаўна. На ўмовах ананімнасьці жанчына пагадзілася расказаць Свабодзе, што там цяпер адбываецца.
Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ