У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“».
Праблемы з дакумэнтамі, праверкі спэцслужбаў, заблякаваныя рахункі — усё гэта па-ранейшаму актуальна для беларусаў, якія вырашылі застацца жыць ва Ўкраіне пасьля 24 лютага 2022 году.
Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў 1998–2023 гадох.
Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.
Алене Масьлюковай інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
У чэрвені ў Менску «за агентурную дзейнасьць» пачнуць судзіць грамадзянку Літвы. Расказваем, колькі ў Беларусі налавілі агентаў за мінулыя гады і хто яны, тыя ворагі беларускай дзяржавы.
Уладзімеру Гундару, якога ўжо 8 месяцаў трымаюць у магілёўскай турме, дазволілі зрабіць тэлефонны званок сваякам пасьля больш як месячнага перапынку.
Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.
Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
23 траўня Сьвятлана Ціханоўская ў рамках візыту ў Швэцыю сустрэлася зь міністрам замежных справаў краіны Тобіясам Більстромам.
Ад колішняга кіраўніка менскай клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна, які жыве за мяжой, патрабуюць, каб ён зьявіўся да сілавікоў.
Афанасьеву асудзілі за здымак са жнівеньскага маршу пратэсту 2020 году. Яна вызвалілася сёлета 30 сакавіка.
Івана Яравога затрымалі ў выніку «правакацыі злачынства». Свабода даведалася, як гэта было.
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус. Пра сустрэчы і размовы зь ім, пра тое, які сьлед пакінулі ягоныя кнігі ў асабістых лёсах і лёсе ўсяго народу, у праекце Свабоды «Наш Быкаў» узгадваюць і разважаюць сябры, паплечнікі, чытачы.
10 траўня ў расейскім Санкт-Пецярбургу аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку, загінулі людзі. Адна з вэрсій прычыны трагедыі - парушэньне правілаў працы грамадзкага транспарту. Паглядзелі, што з гэтым цяпер у Беларусі.
Загрузіць яшчэ