Адбыўся ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Апроч літаратараў, удзел у ім узялі расейскі пасол Сурыкаў, кіраўнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Янчэўскі, міністры.
З 1 студзеня 2010 году ў Беларусі падвысяць мыта на аўтамабілі, якія ўвозяць у краіну юрыдычныя асобы. Як гэта паўплывала на кошт і попыт на другасным рынку аўтамабіляў?
Міністэрства юстыцыі Беларусі патрабуе ад апазыцыйнай ПКБ дадатковых тлумачэньняў адносна перайменаваньня ў Беларускую партыю аб'яднаных левых “Справядлівы сьвет”.
З нагоды Усясьветнага дня барацьбы са СНІДам 1 сьнежня ў 17 гарадах Беларусі адбудзецца дэманстрацыя кінафільма «СНІД». Гэта дабрачынная акцыя, арганізаваная ў рамках праекта «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ\СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».
Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў, што расейскія мэдыкі асьцерагаюцца зьяўленьня гібрыду «сьвінога» і «птушынага» грыпу. Ці рыхтуюцца да новых відаў захворваньня ў Беларусі і як мяняецца эпідэміялягічнае становішча?
26 лістапада ў Менску Аб'яднаная калегія міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расеі рэкамэндавала расейскім СМІ, міністэрствам і ведамствам выкарыстоўваць афіцыйную назву “Рэспубліка Беларусь” і “Беларусь”, а не “Белоруссия”.
У Беларусі афіцыйна зарэгістравана 10 529 хворых на ВІЧ-інфэкцыю. Толькі сёлета выяўлена 911 новых захворваньняў. Найбольшая колькасьць такіх выпадкаў выяўленая ў людзей, старэйшых за 30 гадоў. Адмыслоўцы заяўляюць, што гэта зьвязана з пачашчэньнем перадачы ВІЧ-інфэкцыі праз полавыя кантакты.
На месцы расстрэлу змагара з камуністычным рэжымам Расьціслава Лапіцкага каля вёскі Красны Беражок Вялейскага раёну ўсталяваны новы крыж.
Паводле расейскага часопісу “Огонёк”, міліцыянты, якіх судзяць у Менску па абвінавачаньні ў незаконным паляваньні, раней займаліся расьсьледаваньнем антыкарупцыйных спраў, у якіх, нібыта, замешаны Віктар Лукашэнка.
23 лістапада прэзыдэнт Расеі дасьць інтэрвію шэрагу беларускіх СМІ. БелаПАН адмовіўся ад запрашэньня, бо не задавальнялі ўмовы, вылучаныя прэс-службай Мядзьведзева. У адказ расейскі бок зьняў заяўленыя патрабаваньні.
У аргкамітэт па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя за некалькі апошніх дзён толькі зь Берасьця і Пінску патэлефанавалі 15 чалавек і заявілі пра ціск з боку чыноўнікаў.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дапаўненьні і зьмяненьні ва ўказ “Аб некаторых мерах па рэгуляваньні жыльлёвых адносін”.
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына падчас інтэрнэт-канфэрэнцыі адказала на пытаньні чытачоў сайту sb.by --> http://sb.by .
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў правёў аналіз меркаваньняў групы рэспандэнтаў адносна талерантнасьці беларусаў да іншых народаў сьвету.
У Беларусі спынена вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу, якая праводзілася за сродкі бюджэту краіны. А ў аптэках па-ранейшаму дэфіцыт лекавых прэпаратаў антывіруснага дзеяньня.
У школьнікаў Менску і іншых рэгіёнаў Беларусі сёньня першы навучальны дзень пасьля працяглых вакацыяў, зьвязаных з эпідэміяй грыпу. Аднак многія бацькі забараняюць сваім дзецям наведваць школы і іншыя дзіцячыя ўстановы. Тым часам колькасьць хворых на вірус грыпу A (H1N1) у краіне павялічылася да 165 чалавек.
У Беларусі 165 выпадкаў захворваньня на вірус грыпу A (H1N1) ад пачатку маніторынгу захворваньня ў траўні 2009 году. За пэрыяд уздыму захворваньняў на грып і прастуду сьвіны грып лябараторна пацьверджаны ў 139 выпадках.
У аптэках Менску і іншых рэгіёнах Беларусі па-ранейшаму не хапае супрацьвірусных лекаў. Людзі працягваюць хварэць на прастуду, грып і пнэўманію. Паміраюць перадусім людзі маладога веку. Адмыслоўцы заяўляюць, што гэта асаблівасьць вірусу грыпу A(H1N1).
У аптэкі Менску пачалі паступаць антывірусныя прэпараты, але іх колькасьці недастаткова, каб задаволіць попыт. Тым часам колькасьць выяўленых хворых на сьвіны грып дасягнула 128 чалавек.
Загрузіць яшчэ