Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Выбары праўдзівыя нагэтулькі, наколькі праўдзівыя людзі, якія ў іх удзельнічаюць


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына падчас інтэрнэт-канфэрэнцыі адказала на пытаньні чытачоў сайту sb.by --> http://sb.by .

Сярод іншага спадарыня Ярмошына паведаміла, што кандыдаты на ўсе выбарныя пасады маюць роўныя ўмовы і правы, што адмены папярэдняга галасаваньня падчас выбарчых кампаніяў не плянуецца, што заўсёды і ўсім кажа праўду і раскайвацца ня мае ў чым.

На пытаньне, ці не зьбіраецца спадарыня Ярмошына ў адстаўку ў зьвязку з заявамі Аляксандра Лукашэнкі, што апошнія прэзыдэнцкія выбары былі сфальшаваныя на яго загад, кіраўніца Цэнтрвыбаркаму адказала:

“Я не атрымоўвала падобных загадаў, тым больш, што прэзыдэнт нідзе ня ўзгадваў маё прозьвішча. ЦВК свае вынікі выбараў падвяла на аснове пратаколаў абласных і менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Ніякіх іншых дакумэнтаў у Цэнтральнай камісіі не было”.

Адно з пытаньняў тычылася кантролю за падлікам галасоў. Аўтар пацікавіўся, ці магчыма на месцах падліку паставіць відэакамэры альбо па адным сябры апазыцыі, каб выключыць спрэчкі аб фальшаваньні вынікаў галасаваньня. Адносна відэакамэр спадарыня Ярмошына мяркуе, што гэта пытаньне будучыні. Адносна прысутнасьці сяброў апазыцыі яна заявіла наступнае: “Выбарчых участкаў у нашай краіне ствараецца каля 7000. І калі чальцы апазыцыі пажадаюць, яны маюць права выставіць назіральнікаў на кожны ўчастак”.

На пытаньне, што ў разуменьні старшыні ЦВК празрыстыя выбары Лідзія Ярмошына адказала: “Выбары праўдзівыя нагэтулькі, наколькі праўдзівыя людзі, якія ў іх удзельнічаюць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG