Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці.
Эдуард Міховіч, чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, летась прайшоў адбор у адну з самых прэстыжных спартовых камандаў — «Тайгер Муай Тай».
Свабода сабрала найлепшыя цытаты аўтара пра адзіноту, сеціва і хімічную прыроду каханьня.
Менскі абласны драматычны тэатар сёлета сьвяткуе 29-годзьдзе. Cэзон пачалі з прэм’еры спэктакля «Дзеўкі» па аднайменнай п’есе сучаснага беларускага драматурга Зьмітра Багаслаўскага.
Пра вершнікаў культурнага Апакаліпсісу і муралы ў стылі маляваных дываноў размаўляем з дызайнэрам і мастаком Максімам Осіпавым.
Pulpa Paper — адзіная ў Беларусі майстэрня па вырабу ручной паперы. Апантаныя экалягічнымі ідэямі маладыя мамы Настасься і Кацярына прыдумалі незвычайны бізнэс і атрымліваюць замовы з розных краін.
Свабода пагаварыла з ініцыятарам курсаў Алегам Жданавым.
Дзіма Жызьнеўскі ня можа жыць без адмысловай амінакіслотнай сумесі. Але ў адзін дзень дзяржава перастала лічыць яго інвалідам і адмовілася выдаваць сумесь бясплатна. Усё толькі таму, што Дзіму споўнілася 18.
Больш за 100 чалавек прыйшлі на адкрытую лекцыю Жанны Новік «Як рабіць крутыя сторыз і візуалы на інстаграм?». Лекцыя прайшла ў межах фэсту IBB JubiläumsFest, прысьвечанага 25-годзьдзю Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру ім. Ёханэса Рау (IBB Менск).
Купалаўскі тэатар да свайго 100-годзьдзя верне Малую сцэну на вуліцы Энгельса, 12, адновіць легендарныя пастаноўкі — «Тутэйшыя» і «Ідылію», паставіць «Караля Ліра» і плястычны спэктакль «Мой Шагал». А вось «Блатных і фраераў» па Сяргею Пясецкаму пакуль ня будзе, бо няма якаснай інсцэніроўкі.
Упершыню за 4 гады беларуская каманда астрафізыкаў вярнулася зь міжнароднай алімпіяды з мэдалём. Свабода паразмаўляла з бронзавай мэдалісткай Міраславай Булгакавай пра іншаплянэтнікаў, прэзыдэнцкі фонд і будучыню беларускае навукі.
Цягам двух месяцаў онлайн-часопіс CityDog.by тлумачыць беларусам, як спрачацца на балючыя тэмы. Аўтары тэматычных відэа вучаць змагацца з гамафобіяй, падтрымліваць у дэпрэсіі, не баяцца анкалёгіі і — нечакана — прызнаць і перамагчы беларускую неталерантнасьць.
«Гэтая выстава, у пэўным сэнсе, выбачэньне за гады бяспамяцтва»
У 2014 годзе двое выпускнікоў філфаку (яна — з хутара Даўнары ў Менскай вобласьці, ён — з маленечкага раённага цэнтру Кіраўску ў Магілёўскай вобласьці) з дачкой на руках, якой быў тады год, вырашаюць пачаць на «вясельныя» грошы ўласны бізнэс у Менску. І ў іх усё атрымліваецца.
Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры ў Менску. Пікетоўцы трымалі плякаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасьць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лёзунг «Вучоба — важней!».
«Бацькі даведаліся, мы трохі пасварыліся, і я зьехала ў Менск. Яны турбуюцца, бо абое ў бюджэтных арганізацыях працуюць. Думаюць, што я здуру так зрабіла».
«Чалавек з інваліднасьцю на здымачнай пляцоўцы можа працаваць кім заўгодна».
Пяты раз у Менску прайшоў фэстываль урбаністычнага мастацтва Vulica Brasil. Карнавальнае шэсьце самбатукады, шэсьць музычных сцэн, капуэйра — Кастрычніцкая вуліца на суткі наўпрост ператварылася ў бразыльскае сьвята. Свабода зафіксавала закрыцьцё фэстывалю.
Юлія Бірукова адпрацавала па разьмеркаваньні гінэколягам у беларускай паліклініцы тры гады і сышла ў дэкрэт. А потым вырашыла зьмяніць жыцьцё і пераехаць будаваць кар’еру лекаркі ў Нямеччыне. Сёлета вярнулася ў Беларусь па мужа і дзяцей, каб забраць іх з сабой у Нямеччыну.
8 жніўня сьвяткуюць Дзень Шчасьця. 20 гадоў таму яго заснавала Сакрэтнае таварыства шчасьлівых людзей. Распыталі ў мінакоў, чаго беларусам не хапае для поўнага шчасьця.
Загрузіць яшчэ