Удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пакаралі арыштамі і штрафамі.
Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у Менску: мітынг на Кастрычніцкай плошчы, шэсьце да плошчы Незалежнасьці, разгон - у відэааб'ектыве “Свабоды”.
Сёньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся мітынг прадпрымальнікаў. У ім узялі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек.
Сёньня а 12-й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі праводзяць акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
21 студзеня прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску чарговы несанкцыянаваны мітынг супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.
Сёньня ў адміністрацыі прэзыдэнта адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі. А міністэрства юстыцыі вырашыла адклікаць зь Вярхоўнага суду пазоў аб ліквідацыі аб’яднаньня “Пэрспэктыва”.
Сёньня ў Менску каля 60-ці студэнтаў адзначылі флэш-мобам месяц з дня прыняцьця закону аб скасаваньні льготаў.
Пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня й Дня салідарнасьці 16 студзеня ў Менску было затрымана 38 актывістаў апазыцыі і прадпрымальніцкага руху. Бальшыня зь іх арыштавана на 15 сутак. З чым зьвязаныя масавыя арышты?
Сёньня ў Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністратыўная справа актывіста руху “За свабоду” Карэна Акопава.
Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі 10 студзеня.
Да сёньня прадпрымальнікі трымалі страйк у форме адпачынкаў бяз выплаты падаткаў. Яны плянуюць выйсьці на Кастрычніцкую плошчу 21 студзеня.
На 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам.
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі асуджае затрыманьні, арышты і жорсткае абыходжаньне з актывістамі напярэдадні, падчас і пасьля мірных пратэстаў беларускіх прадпрымальнікаў і грамадзкіх лідэраў 10 студзеня ў Менску.
Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”.
Суд над Алесем Макаевым адбыўся 12 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску. Яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.
Раніцай ля турмы на вуліцы Акрэсьціна сабраліся родныя і сябры арыштаваных удзельнікаў акцыі пратэсту 10 студзеня.
У Маскоўскім судзе Менску судзілі 16 затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 студзеня. Пастановы суду тыповыя — 15 сутак арышту.
У будынку Маскоўскага раённага суду прайшло паседжаньне Рады АДС у знак салідарнасьці са старшынём палітрады Анатолям Лябедзькам, якога сёньня судзяць.
Джонатан Мур, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, пракамэнтаваў сёньняшнія судовыя працэсы над удзельнікамі мітынгу 10 студзеня
Загрузіць яшчэ