Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Парсюкевіча арыштавалі на 15 сутак


На 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.


У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня адбыўся судовы працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам зь Віцебску.

Сяргея Парсюкевіча затрымалі ў нядзелю ў Віцебску і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Уначы прадпрымальніка перавезьлі ў Менск.

За ўдзел у акцыі арыштаваныя 23 актывісты. Сярод іх старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. Цяпер яны адбываюць пакараньне у турме на вуліцы Акрэсьціна. Усе атрымалі па 15 сутак арышту.

Студэнтка ўнівэрсытэту фізкультуры Тацяна Цішкевіч арыштавана на 20 сутак.

12 студзеня на 15 сутак быў арыштаваны па пастанове суду сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

Шэраг арыштаваных аб’явілі галадоўку пратэсту супраць прысудаў і парушэньняў правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG