Ці будуць караць у Беларусі за скажэньне агульнапрынятых нормаў дзьвюх дзяржаўных моваў?
Міліцыя шукае сям'ю, якая была на месцы, дзе ўвечары 3 ліпеня знайшлі абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне. Пра гэта паведамляецца на сайце менскай міліцыі.
Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Лёндане. Аднак ніякіх падрабязнасьцяў і камэнтароў журналістка не падала.
Паплечнікі Казуліна назвалі падзеі на зьезьдзе БСДП (Грамада) пераваротам і амаральным палітычным крокам.
Лібэральна-дэмакратычная партыя вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты ва ўсіх абласьцях і Менску. Такое рашэньне прынятае на зьезьдзе Лібэральна-дэмакратычнай партыі, які адбыўся сёньня ў Менску.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што дзеля захаваньня тэмпаў росту ўнутранага валавога прадукту, Беларусь мае патрэбу ў замежных інвэстыцыях.
"Беларусь і Расея павінны або разарваць ранейшую дамову аб пастаўках расейскага газу, або ўнесьці ў дамову дапаўненьні".
Першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка завіў, што цікавасьць да будаўніцтва АЭС у Беларусі выказалі толькі дзьве кампаніі.
Сёньня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што бэнзін будзе даражэць.
Эўрапейская кааліцыя зьвярнулася да прэзыдыюму Аб’яднаных дэмсілаў з прапановай каардынаваць дзеяньні.
Сяргей Гайдукевіч зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што адзін зь сяброў ЛДП зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.
Адна з мэтаў стратэгіі Эўрапейкай кааліцыі на выбарах – ціск на ўладу. Пра гэта заявіў адзін зь яе лідэраў Мікола Статкевіч.
Міліцыянт нагадаў Макаеву пра адміністрацыйную справу, заведзеную за ўдзел у мітынгу 11 лютага ў Баранавічах.
Расейскі алігарх Барыс Беразоўскі зьняпраўдзіў інфармацыю аб сваім дачыненьні да справы Эмануіла Зэльцэра.
Паводле праваабаронцы Ігара Рынкевіча, суд над Эмануілам Зэльцэрам – гэта яшчэ адна ганебная справа ў беларускай судовай гісторыі.
Праваабаронца, прафэсійны сьледчы Алег Воўчак сказаў, што ў беларускіх праваабаронцаў узьніклі сумневы ў правільным выстаўленьні абвінавачаньняў Э.Зэльцэру.
Праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла заявіў, што “справа Зэльцэра” мае як эканамічны, так і палітычны падтэкст.
Дэмакратычных актывістаў Алега Корбана і Максіма Вінярскага выклікалі па тэлефоне ва ўпраўленьне КДБ па Менску і Менскай вобласьці.
Расейскі бізнэс ужо зацікавіўся беларускімі плянамі прыватызацыі. Наколькі рэальны маштабны прыход у Беларусь расейскага капіталу?
Сёньня ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку. Пасьля разьбіральніцтва ў міліцыі ўсіх адпусьцілі.
Загрузіць яшчэ