Вызваленьне палітвязьняў ёсьць вынікам комплекснага ўзьдзеяньня нацыянальнай і міжнароднай кампаніі, заявіў першы намесьнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч назваў вызваленьне ўсіх палітвязьняў у Беларусі тактычным крокам Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў добрай навіной тое, што выйшаў з турмы апошні палітвязень.
Тацяна Кім, маці 22-гадовага Андрэя Кіма, сказала, што пакуль яшчэ не размаўляла з сынам пасьля яго вызваленьня.
Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што кіраўнікі Беларусі і Расеі ў Сочы не дамовіліся ў пытаньнях цэнаў на расейскі газ і прадстаўленьні расейскага крэдыту для Беларусі. Паводле спадара Суздальцава, для кіраўніцтва Беларусі гэтая сустрэча была цяжкай.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся падпісаць міждзяржаўнае пагадненьне аб стварэньні адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны падчас чарговага паседжаньня Дзяржсавету “саюзнай дзяржавы”.
Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар IBB адмовіў Аляксандру Казуліну ў правядзеньні прэсавай канфэрэнцыі.
На паседжаньні Ўправы Аляксандру Казаліну нададзены статус ганаровага сябра Маладога Фронту.
Грузіна-асэтынскі канфлікт пацьвярджае неабходнасьць “няпростых дзеяньняў” у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 грамадзянаў. Пад час выбарчай кампаніі 2004 года было 692 прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты.
Сёньня пачалі маніторынг выбараў у Палату прадстаўнікоў доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
“Amnesty International” і Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека вітаюць вызваленьне вязьня сумленьня Аляксандра Казуліна.
Сёньня Аляксандар Казулін знаходзіўся ў Дзяржынску на пахаваньні свайго цесьця. У інтэрвію Свабодзе ён заявіў, што не прасіў памілаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі
Вызваленьне Аляксандра Казуліна зьвязана зь міжнароднай сытуацыяй, у якую паставілі краіну сёньняшнія ўлады, лічыць адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі, былы палітвязень Мікола Статкевіч.
Лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна.
“Улады спрабуюць дэманстраваць намер наладзіць дыялёг з Захадам і правесьці выбарчую, палітычную кампанію”, - заявіў старшыня БСДП(Грамада).
Аўтамабіль, на якім А.Казулін ехаў на пахаваньне цесьця, ля вёскі Васілеўшчына спыніла ДАІ.
“Адціснута шкло і пабіта, пайшла шчыліна. З машыны нічога не зьнікла, апроч папераў і дакумэнтаў ягоных родзічаў", - паведаміў Аляксей Кароль.
Амбасадар Расеі папярэдзіў афіцыйны Менск, што разрыў газавага кантракту ад 2006 г. будзе небясьпечны, бо Беларусь ня мае іншага дастаўніка газу.
14 жніўня плянуецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі. Тэмы перамоваў: чарговы крэдыт, цана на газ, а таксама “можа быць пачатак перамоваў пра адзінства валюты”, — паведаміў расейскі амбасадар.
Загрузіць яшчэ