Сёньня ўвечары, паводле афіцыйных крыніцаў, вырашылася праблема паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею. Гэта стала магчымым у выніку перамоваў міністраў сельскай гаспадаркі і аховы здароўя Беларусі з кіраўніком “Роспотребнадзора” Генадзем Анішчанкам. Спадар Анішчанка заявіў, што пастаўкі малочнай прадукцыі адновяцца ад раніцы 18 чэрвеня. Дамоўленасьці аформлены адпаведным пратаколам. Хто выйграў у малочнай вайне і ці будзе яна мець працяг? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамічным аглядальнікам газэты “Беларусы і рынак” Алесем Сержановічам.