Коктыш: “Я б не сказаў, што нехта тут выйграў. Але Расея даволі пасьлядоўна пачала рэалізоўваць свае прынцыпы. Расея насамрэч пакрыўджана тым, што Беларусь, далучыўшыся да „Ўсходняга партнэрства“, па сутнасьці прапанавала
Дашчынскі: “У Расеі выказваецца меркаваньне, што расейскай уладзе ў асобе Пуціна і Мядзьведзева няма чаго запазычвацца ў Лукашэнкі. І расчараваная палітычная эліта мяркуе падтрымаць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі іншую, больш згодлівую асобу”.
Коктыш: “Гэта даволі відавочна, што Расея ня будзе падтрымліваць Лукашэнку падчас будучых прэзыдэнцкіх выбараў. І гэта стала відавочным з прыняцьця рашэньня пра будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы. Бо калі будуюць нафтаправод вакол Беларусі, то гэта азначае, што не існуе ніякіх разьлікаў на тое, што тут будуць захоўвацца добрыя стасункі, якія будуць дазваляць гэты беспраблемны транзыт. Так што гэта праблема, якія ўзьнікла ня ўчора. Урэшце сёньняшні канфлікт падштурхнуў гэтае пытаньне. Беларусь апынулася перад пэрспэктывай страціць той рэсурс, транзытны статус, якім яна валодала з машэраўскіх часоў.
Дашчынскі: “Падаецца, што расейскае кіраўніцтва хутчэй з іроніяй ставіцца да паводзінаў Лукашэнкі і спрабуе яго выхаваць. Дык што чакае кіраўніка Беларусі ў найбліжэйшы час, пасьля ягонага „малочнага“ дэмаршу? Якім будзе гэтае выхаваньне — з дапамогай бізуна, ціску?”
Коктыш: “Праблема ў тым, што гэта пакуль яшчэ ня ціск. Пакуль гэта проста скасаваныя прывілеі. Бо калі пачнецца ціск, то гэта будзе нашмат больш балюча. Гэта проста адмена тых спэцыяльных стасункаў, якія ўзьнікалі цягам існаваньня беларуска-расейскага саюзу. Наступствы ліквідацыі гэтых прывілеяў будуць даволі балючымі. І калі Беларусь пачне страчваць грошы далей, то проста бюджэт ня сыдзецца. І нават невядома, як будзе скончаны гэты год. Расея дала Беларусі даволі шмат авансаў. І гэтыя авансы аплаціла, але ж гэтыя авансы не былі выкананы. Так што Расея проста пачынае забіраць свае грошы назад. Мы рызыкуем цяпер апынуцца каля разьбітага карыта”.