Эўрапарлямэнт і афіцыйны Менск пакуль не дасягнулі кампрамісу адносна ўдзелу Беларусі ў “Эўранэсьце”. Магчыма, разьвязаць крызіс удасца пасьля візыту на наступным тыдні ў Менск прадстаўнічай дэлегацыі эўрапарлямэнтароў на чале са старшынёй дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў “Эўранэсьце”, баўгарскім дэпутатам Крыстыянам Вігеніным.