На 11 гадзінаў прызначаны допыт у Савецкім РУУС затрыманага 16 сакавіка расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава. На допыце будзе прысутнічаць адвакат і прадстаўнік амбасады Расеі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч паведаміў у сваім аўдыёзвароце, што знаходзіцца па-за межамі Беларусі і што зь ім усё добра. На некалькіх інтэрнэт-сайтах зьявілася інфармацыя пра тое, што Міхалевіч ужо знаходзіцца ў Празе.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч, які пакінуў Беларусь бяз пашпарта, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыезьдзе, паведаміў, што рыхтуе відэазварот. У ім ён зьбіраецца распавесьці пра тое, як і дзе цяпер уладкаваны і якія мае пляны.
Голасу былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча, які паведаміў у сваім блогу, што знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ, пакуль ня чулі ні ягоная жонка Мілана, ні сябры.
14 сакавіка ў сквэры, які названы ў гонар горада-пабраціма Менску Сэндая адбылася акцыя салідарнасьці з ахвярамі землятрусу і цунамі ў Японіі.
Як ставяцца да ўцёкаў Алеся Міхалевіча іншыя фігуранты справы аб падзеях 19-га сьнежня, адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе? Ці зьмяніўся рэжым адносна іх? Ці не пацярпяць тыя, хто паручаўся за Алеся Міхалевіча?
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што грошы, пра якія згадала КДБ на сваім сайце, былі канфіскаваныя ў палітоляга Сьвятланы Навумавай супрацоўнікамі міліцыі ў траўні мінулага года. Гэтыя грошы так і не вярнулі.
Камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага суду на скаргу БХК, Паганяйла адзначыў, што гэта "нармальная практыка таталітарнай дзяржавы, якая і заклікана душыць усё, што шавеліцца, усе расткі грамадзянскай супольнасьці і яе структуры".
Трое актывістаў кампаніі «Гавары праўду» прыйшлі 11 сакавіка да дома па вуліцы Велікаморскай, 30, дзе ўтрымліваецца пад хатнім арыштам Уладзімер Някляеў.
11 сакавіка Вярхоўны суд завяршыў разгляд скаргі БХК да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскардзілі папярэджаньне Мін’юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
11 сакавіка Вярхоўны суд завяршыў разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскардзілі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
Вярхоўны суд працягне сёньня разгляд скаргі Беларускага хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскардзілі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
Брытанская юрыдычная фірма H2О Law абвясьціла, што рыхтуецца ініцыяваць расьсьледаваньне адносна Аляксандра Лукашэнкі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс паводле пазову Беларускага хэльсінскага камітэту супраць Міністэрства юстыцыі.
У Жэнэве абмеркавалі праект адмысловай рэзалюцыі па Беларусі, якая будзе прапанавана на разгляд Рады па правах чалавека ААН. Яе асноўнае патрабаваньне — вызваліць палітвязьняў.
Алесь Міхалевіч заявіў, што ліст да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, вытрымкі зь якога апублікаваныя на сайце КДБ, быў напісаны пасьля катаваньняў і зьдзекаў у СІЗА КДБ.
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў тое, што ААН выбачылася перад Беларусьсю і адклікала закіды на адрас Беларусі адносна падазраваных паставак трох баявых верталётаў у Кот-д'Івуар для сілаў фактычнага кіраўніка гэтай краіны Ларана Гбагбо.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч разам зь міністрам замежных спраў Славаччыны Мікулашам Дзурындам узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, не пайшоў сёньня на допыт у КДБ.
Загрузіць яшчэ