Аляксандар Казулін патэлефанаваў з калёніі “Віцьба-3”.
Сваякі Аляксандра Казуліна па-ранейшаму спадзяюцца, што яго хутка вызваляць. Карэспандэнт “Радыё Свабода” пазваніў дачцэ палітыка Вользе Казулінай.
Дзяжурны пракурор паабяцаў “давесьці да кіраўніка пракуратуры Рыгора Васілевіча” заяву Вольгі Казулінай.
Разьвітаньне з Ірынай Казулінай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле.
Паводле зьвестак зь віцебскай калёніі, тэлеграму пра сьмерць Ірыны Казулінай Аляксандру Казуліну паказалі толькі раніцай 24-га лютага.
Паводле сайту газэты “Наша ніва”, улады Беларусі прынялі рашэньне вызваліць Аляксандра Казуліна. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная.
Аляксандр Зьдзьвіжкоў зьбіраецца апісаць у кнізе сваю турэмную гісторыю.
На волю выйшаў журналіст Аляксандар Зьдзьвіжкоў, якога месяц таму прызналі вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці.
Аляксандр Зьдзівіжкоў па тэлефоне пацьвердзіў Радыё Свабода, што ён на волі і знаходзіцца ў Менску
Маці журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова Ганна Зьдзьвіжкова, якая жыве ў Барысаве, даведалася пра рашэньне Вярхоўнага суду аб вызваленьні яе сына па тэлефоне ад карэспандэнта “Радыё Свабода”.
Калегія Вярхоўнага суду зьмяніла ранейшы прысуд з трох гадоў на тры месяцы, улічваючы выключныя абставіны.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачалося паседжаньне судовай калегіі па разглядзе касацыйнай скаргі былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова.
Сёньня Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд А.Зьдзьвіжкову, вызваленьня якога дамагаюцца праваабаронцы і палітыкі ў дэмакратычных краінах.
18-га лютага яго асудзілі на 15 сутак арышту, прызнаўшы вінаватым у распаўсюджваньні лістовак з інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў.
Прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч уганараваны прэміяй “З адкрытым забралам”, якую штогод прысуджаюць актывісты руху “Абаронцы Айчыны”.
Міністар абароны Леанід Мальцаў заявіў, што ў беларускім войску "няма праблемы зь беларускай мовай".
Маці асуджанага журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова наведала рэспубліканскі турэмны шпіталь і даведалася, чаму сына паклалі на лячэньне.
Шмат выпускнікоў ВНУ і студэнтаў апошніх курсаў сталі атрымліваць прапановы пайсьці працаваць у міліцыю. Міністэрства ўнутраных спраў тлумачыць кампанію “выбарам лепшых”. А як сама моладзь ставіцца да прапаноў зь міліцыі?
Барысаўская раённая пракуратура папярэдзіла вядомага актывіста прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка. Папярэджаньне вынесенае за аб’яву ў інтэрнэце пра мітынг прадпрымальнікаў 18-га лютага ў Менску.
Судзьдзя Валянцін Вердыш прызнаў прадпрымальніка Віктара Крываля вінаватым у распаўсюджваньні ўлётак з заклікамі правесьці несанкцыянаваны мітынг.
Загрузіць яшчэ