Моладзевы актывіст, шараговец беларускага войска Іван Шыла сёньня пакінуў распалажэньне вайсковай часткі ў пасёлку Межыца, дзе ён праслужыў 10 месяцаў, і разам з бацькамі цяпер едзе дамоў у Салігорск.
Кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакраты і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран падчас свайго візыту ў Менску, сустрэўся з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы «Жанчыны супроць беззаконьня ў судах і пракуратуры».
Вынікі расьсьледаваньня прычын катастрофы беларускага зьнішчальніка СУ-27 дагэтуль не абнародаваныя. Што новага ў справе?
З 1 студзеня 2010 году паводле Адзінага мытнага тарыфу, які быў падпісаны ў Менску 27 лістапада, у Беларусі падвысяць мыта на аўтамабілі, якія ўвозяць у краіну юрыдычныя асобы. Пра гэта паведаміла агенцтва “Прайм ТАСС”.
З 1 студзеня 2010 году ў Беларусі падвысяцца мыты на аўтамабілі, якія ўвозяць у краіну юрыдычныя асобы. Гэта вынікае з Адзінага мытнага тарыфу, які падпісаны ў Менску 27 лістапада падчас сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі, Расеі і Казахстану.
Міністэрства культуры дало дазвол на вываз у швэдзкі Кальмар толькі 3 з 17 малюнкаў мастака Алеся Пушкіна, якія швэдзкая камісія адабрала для выставы ў Музэі сучаснага мастацтва.
"Эўрарадыё для Беларусі" атрымала дазвол на акрэдытацыю 12 супрацоўнікаў карэспандэнцкага пункту ў Беларусі. А якая сытуацыя з акрэдытацыяй у журналістаў "Радыё Рацыя" і "Белсату"?
Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл вылучыў для ўдзелу ў праймэрыз на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты былога сьпікера Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, генэральнага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслава Грыба.
У Менску ў будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адкрылася выстава, прысьвечаная галадамору ва Ўкраіне ў 1932 — 1933 гадох.
У Менску ў будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адкрылася выстава, прысьвечаная галадамору ва Ўкраіне ў 1931-1932 гадох.
У Менску вуліцы, назвы якіх зьвязаныя з культураю і гісторыяй Беларусі, паводле колькасьці знаходзяцца толькі на чацьвёртым месцы. А якая сытуацыя ў Кіеве і Вільні? У сталіцы Беларусі адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня “Памяць пра Другую сусьветную вайну ў гарадзкім ляндшафце Усходняй Эўропы”.
Завершанае расьсьледаваньне справы супроць прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенкі, якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту.
Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары абвінавачаны ў падрыхтоўцы да тэракту Ўладзімер Асіпенка падпісаў пратакол аб заканчэньні сьледзтва і пачаў знаёміцца са справай. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.
Былому вайскоўцу Уладзімеру Асіпенку з Ваўкавыску выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту супроць старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра падаткаў і збораў Васіля Камянко.
Пра гэта стала вядома ад праваабаронцы Алега Воўчака. "Было зразумела, што пасьля абвінавачаньня Мікалая Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту на мінулым тыдні такое ж абвінавачаньне ягонаму сябру Ўладзімеру Асіпенку — справа нядоўгага часу. Бо трэба ж, каб была “групоўка”.
Пра заявы расейскага кіраўніка ў інтэрвію беларускім журналістам “Свабода” падрабязна паведамляла ўчора. Сёньня мы папрасілі некаторых удзельнікаў той сустрэчы падзяліцца сваімі ўражаньнямі, якія не ўвайшлі ў стужкі навінаў.
Партыя БНФ заявіла пра выхад з Аб’яднаньня дэмакратычных сілаў (АДС), у якое ўваходзіла ад самага яго заснаваньня ў 2005 годзе. Як іншыя суб’екты кааліцыі ўспрынялі выхад партыі БНФ і што яны думаюць пра жыцьцяздольнасьць АДС? Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч зьбіраў меркаваньні вядомых палітыкаў.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня лічыць, што з выхадам партыі БНФ з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) гэтая “плятформа” зьнікне з палітычнай арэны Беларусі.
Чаму ня выстаўленае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту іншым фігурантам справы Аўтуховіча? Што новага у маладзёвага актывіста Арцёма Дубскага і экс-кандыдата ў дэпутаты Андрэя Бандарэнкі?
Загрузіць яшчэ