Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скурко: “Мядзьведзеў гаварыў з журналістамі, як са студэнтамі”


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Учора беларускія журналісты ўпершыню мелі магчымасьць пагутарыць з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Сустрэча адбылася ў рэзыдэнцыі “Барвіха” пад Масквой. Пра заявы расейскага кіраўніка ў інтэрвію беларускім журналістам “Свабода” падрабязна паведамляла ўчора. Сёньня мы папрасілі некаторых удзельнікаў той сустрэчы падзяліцца сваімі ўражаньнямі, якія не ўвайшлі ў стужкі навінаў.

Карэспандэнтка БелаПАН Ірына Леўшына, у адрозьненьне ад большасьці запрошаных на сустрэчу зь Мядзьведзевым незалежных беларускіх журналістаў, мела магчымасьць прысутнічаць на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — гэта было ў 2006 годзе. Параўноўваючы гутарку з журналістамі аднаго і другога, спадарыня Леўшына зазначае, што Мядзьведзева слухаць зручней:
Мядзьведзева слухаць зручней, Лукашэнка - цікавей ...

“Таму што ён дакладна адказвае, і зь ягонымі заявамі журналісту працаваць лягчэй. Затое Аляксандра Рыгоравіча слухаць цікавей, бо ён можа самыя нечаканыя рэчы выказаць”.

Мядзьведзеў нічога нечаканага не сказаў, зазначае спадарыня Леўшына зь БелаПАН. Паводле яе словаў, праца пасьля прэсавай канфэрэнцыі ў рэзыдэнцыі “Барвіха” была арганізавана нязручна — журналісты мелі магчымасьць перадаваць свае паведамленьні толькі 20 хвілін, не карыстаючыся кампутарамі і не праслухоўваючы запісаў.

Ірына Леўшына мяркуе, што паўтары гадзіны сустрэчы было мала, каб неяк грунтоўна ацаніць асобу расейскага лідэра.

“Асаблівай сымпатыі ён у мяне ніколі не выклікаў. Хаця трэба аддаць належнае, што ягоны ўзровень паводзін, скажам так, больш прымальны для кіраўніка дзяржавы, чым у некаторых іншых кіраўнікоў дзяржаў”.

Рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко ўспрыняў расейскага лідэра пазытыўна:
Мядзьведзеў паводзіў сябе дастаткова раскавана, дэмакратычна, жартаваў з журналістамі ...

“Мядзьведзеў паводзіў сябе дастаткова раскавана, дэмакратычна, жартаваў з журналістамі. Нейкай скаванасьці або патасу ў ім не заўважалася. Паціснуў рукі ўсім напрыканцы. Трымаўся вельмі спакойна. Дасьведчаныя людзі кажуць, што ён выкладчык, мае такую пэдагагічную практыку, уласна, з журналістамі гаворыць, як са студэнтамі. Яго вельмі складана вывесьці зь сябе. Зразумела, што заявы, якія ён рабіў, былі ў ключы расейскай палітыкі”.

У цэлым жа Андрэй Скурко зрабіў са сваёй маскоўскай паездкі наступную выснову:

“Фактычна ўся гэтая паездка была нейкім дастаткова нечаканым досьведам. Таму што ўпершыню беларускія незалежныя журналісты былі запрошаныя ў Крэмль, можа, за 15 гадоў. Можа, наступная сустрэча адбудзецца яшчэ праз 15 гадоў, хто ведае. Калі ж ацэньваць сустрэчу, то гэта сьведчыць пра тое, што фактычна незалежныя СМІ прызнаюцца ў нейкіх вялікіх гульнях, прызнаецца роля беларускага незалежнага грамадзтва, уласна кажучы”.

Андрэй Скурко пра сустрэчу зь Мядзьведзевым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:12 0:00


Рэдактар газэты “Белорусы и рынок” Вячаслаў Хадасоўскі заўважыў, што Мядзьведзеў часьцей за ўсё зьвяртаўся да слова “мадэрнізацыя”, казаў, сярод іншага, і пра неабходнасьць мадэрнізацыі Беларусі.

Спадар Хадасоўскі не заўважыў ніякіх агрэсіўных нотак у выказваньнях Мядзьведзева адносна беларускіх уладаў, не было ў яго і жаданьня, што называецца, ставіць журналістаў на месца:
не было ў яго і жаданьня ставіць журналістаў на месца ...

“Максымальна карэктныя, стрыманыя выказваньні. Не было жаданьня паказаць, што Расея дамінуе ў гэтых адносінах. Упор быў зроблены на тое, што двухбаковыя саюзныя дачыненьні могуць быць толькі добраахвотнымі і ўзаемавыгаднымі”.

Аляксей Кароль пра сустрэчу з Мядзьведзевым

Рэдактар газэты "Новы час" Аляксей Кароль згадвае пра сустрэчу беларускіх журналістаў з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым , якая адбылася 23 лістапада ў Маскве.

Аляксей Кароль пра сустрэчу зь Мядзьведзевым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG