15 ліпеня палітвязень Васіль Парфянкоў мусіць зьявіцца ў міліцыю, каб азнаёміцца са справай, якая потым будзе перададзена ў суд.
Былога палітвязьня вызвалілі з папраўчай калёніі ў Навасадах, што недалёка ад Барысава.
У Вільні адбываюцца кансультацыі спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці зь беларускімі праваабаронцамі.
Маці Вольгі Класкоўскай, Людміла Класкоўская, заявіла «Свабодзе», што зьбіраецца паехаць на суд, каб выступіць там сьведкай.
Журналістка Ірына Халіп дагэтуль не атрымала з Партызанскага суду позву на паўторны разгляд сваёй справы. «Адтэрміноўка тэрміну майго пакараньня 2 гадамі сканчаецца 21 ліпеня, але гэта нядзеля.
Ліставаньне зь Мікалаем Статкевічам спынілася, калі пачаўся тыдзень салідарнасьці з палітвязьнем.
Сваякі Зьмітра Дашкевіча дамагаюцца, каб на суд у справе прафіляктычнага нагляду над палітвязьнем пасьля вызваленьня дапусьцілі ягонага абаронцу. «З адвакатам адмыслова паедзем у турму, каб гэта вырашаць», — паведаміла жонка палітвязьня Наста Дашкевіч.
Вязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок у чэрвені адбыў 10 сутак ШЫЗА (турэмнага карцэру). Пра гэта стала вядома адвакату палітвязьня падчас апошняй сустрэчы зь ім у турме.
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Менску павінен разгледзіць позву Ўладзімера Някляева. Ён дамагаецца, каб супраць тых, хто яго зьбіў і выкраў са шпіталю 19 сьнежня 2010 году, завялі крымінальную справу.
Абарона Андрэя Гайдукова абскардзіла ў вышэйшай судовай інстанцыі прысуд, які на мінулым тыдні вынес грамадзкаму актывісту Віцебскі абласны суд.
8 ліпеня ў Сьледчым камітэце па Менску паведамілі, што «справа Бандарчук працягвае расьсьледавацца».
Гендырэктара менскага мэдцэнтру «Экамэдсэрвіс» Галіну Валжанкіну, якая была ўзятая пад варту, выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
Аляксандар Малчанаў адбывае паўтара гады зьняволеньня ў калёніі ў Навасадах пад Барысавам і мае выйсьці на волю 13 ліпеня.
Мадэльер Саша Варламаў, якога судзяць у Ленінскім раённым судзе Менску, выступіў з апошнім словам.
Год таму ў Беларусь зь Літвы заляцеў швэдзкі самалёт, зь якога над мястэчкам Івянцом і над ускраінай Менску раскідалі плюшавых мішак з плякацікамі за свабоду слова ў Беларусі. Як склаліся лёсы ўдзельнікаў той гісторыі?
У Менску прайшоў вайсковы парад, на якім была прадэманстраваная зброя беларускага войска і некалькі новых відаў тэхнікі, якія вырабляюцца ў Беларусі. Як адмыслоўцы ацанілі ўзровень ўзбраеньня беларускага войска?
Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку
Фотажурналіст Антон Сурапін, якога год таму амаль месяц трымалі ў турме КДБ паводле справы аб «плюшавым дэсанце», даў карэспандэнту «Свабоды» інтэрвію пра зьвесткі наконт заканчэньня расьсьледаваньня.
«Я афіцыйна папярэджана, што на наступны навучальны год са мной не будзе заключаны кантракт», — напісала Валянціна Аліневіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Загрузіць яшчэ