Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Шумчанка: Ва ўладзе перажылі шок ад страйку прадпрымальнікаў


Шумчанка пасьля арышту: Успрымаю гэта як частку працы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:42 0:00

Шумчанка пасьля арышту: Успрымаю гэта як частку працы

Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку

2 ліпеня з ізалятара на Акрэсьціна пасьля адміністрацыйнага арышту выйшаў лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. Ён заявіў, што арышт не спыніў яго ў змаганьні за правы прадпрымальнікаў.

Гэтым разам на Акрэсьціна Анатоль Шумчанка адбыў 5 сутак, а ўсяго з пачатку 2000-х гадоў, паводле падлікаў прадпрымальніка, яму давялося праседзець у беларускіх турмах ужо 60 дзён. Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку. Уладзе ня варта паўтараць памылкі, якія ўжо прывялі да забастоўкі прадпрымальнікаў 27 чэрвеня, лічыць Анатоль Шумчанка:

«Чаму тады адбылася забастоўка? Таму што з намі ніхто не сустракаўся. Груздоў (начальнік дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі. — PC) цягам тыдня ня браў слухаўку, Дзяржстандарт ухіляўся ад размоваў, ніхто нічога нібыта ня ведаў. У выніку Груздоў чамусьці пагадзіўся сустрэцца 27-га ў 3 гадзіны дня, але мяне ў 12:30 затрымалі міліцыянты ў „Паркінгу“».
У выніку Груздоў чамусьці пагадзіўся сустрэцца 27-га ў 3 гадзіны дня, але мяне ў 12:30 затрымалі міліцыянты ў „Паркінгу“

27 чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшоў папераджальны страйк дробных прадпрымальнікаў супроць новых умоваў гандлю ў Мытным зьвязе, якія пагражаюць ім спыненьнем дзейнасьці. Не працавалі гандляры на рэчавых рынках у сталіцы, ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў шэрагу раённых цэнтраў. Прадпрымальнікі дамагаюцца адмены пастановы аб абавязковай сэртыфікацыі нават дробных партыяў тавараў, прывезеных з Расеі. Паколькі беларускі ўрад не ідзе на прынцыповыя саступкі, частка прадпрымальнікаў працягвае забастоўку. Прыкладам, сёньня, 2 ліпеня, не працуюць прадпрымальнікі ў Баранавічах.

Вячаслаў Піліпук з «Пэрспэктывы» паведаміў Анатолю Шумчанку, што прадпрымальнікі правялі перамовы ў Міністэрстве гандлю, але станоўчага выніку пакуль не дамагліся. Спадзяваньні ўскладаюцца, у прыватнасьці, на перамовы ў Маскве. Як паведаміў журналістам Анатоль Шумчанка, яго як лідэра «Пэрспэктывы» яшчэ да арышту запрасілі з Эўразійскай эканамічнай камісіі прыехаць у Маскву, каб удзельнічаць у кансультацыйнай радзе, створанай для разьвязваньня праблемаў тэхнічнага рэглямэнту прадукцыі ў Мытным зьвязе. Паводле Анатоля Шумчанкі, ягоны арышт адклаў такую працу, але не спыніў яе. «Калі такая прапанова будзе паўтораная на ліпень, мы яе прымем і будзем удзельнічаць у такой радзе», — заявіў «Свабодзе» лідэр прадпрымальніцкай структуры «Пэрспэктыва».

Журналісты папрасілі Анатоля Шумчанку расказаць, як яго судзілі. Нядаўні арыштант ізалятара на Акрэсьціна паведаміў:

«На судзе прысутнічалі два амапаўцы як сьведкі, канваір, а ў калідоры стаяў намесьнік начальніка Цэнтральнага РАУС. Судзьдзя папрасіла падрабязна распавесьці пра сытуацыю. Відаць, у яе ёсьць знаёмыя прадпрымальнікі. Я доўга гаварыў, гаварыў і ў выніку нагаварыў на 5 сутак. Сьведчылі супраць мяне амапаўцы, казалі, што я заклікаў. Садзіцца ў турму не было ў маіх плянах, бо турма — не курорт, лепш сюды не трапляць. На будучыню я паспрабую гэтага не рабіць, каб больш карысьці прыносіць, працуючы на волі».

Прадпрымальнікі, якія сустракалі Анатоля Шумчанку каля турмы на Акрэсьціна, казалі журналістам, што калі ўлады не задаволяць патрабаваньняў маршу пратэсту супроць новых правілаў гандлю, заяўка на які пададзена, некаторыя пачнуць галадоўку пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG