У анэксаваным Крыме ў СІЗА загінула жыхарка Харкава, якая прыехала да бацькоў

Аляксандра Казаравіцкая. Архіўнае фота

У ізалятары ў анэксаваным Расеяй Севастопалі загінула выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца моўнай школы «Прафэсіянал» Аляксандра Казаравіцкая.

У ізалятары ў анэксаваным Севастопалі памерла выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца моўнай школы «Прафэсіянал» Аляксандра Казаравіцкая. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі школы.

«Яе забіла Расея. Саша была неверагодна сьветлым і таленавітым чалавекам. Сапраўдная выкладчыца і настаўніца, яна ніколі не спынялася ва ўласным разьвіцьці і шчыра радавалася посьпехам кожнага вучня», — гаворыцца ў паведамленьні.

Казаравіцкая жыла ў Харкаве, а яе бацькі — у анэксаваным Расеяй Севастопалі. Паводле інфармацыі калег, яна прыехала ў Севастопаль, каб дапамагчы бацькам прадаць кватэру і пераехаць разам у Турэччыну.

У верасьні яна мусіла вярнуцца ў Харкаў, але яе затрымалі расейскія сілавікі.

Адміністрацыя СІЗА называе прычынай сьмерці самагубства, піша Расейская служба Радыё Свабода.

«Там яе затрымалі. Знайшлі яе перапіску з валянтэрамі яшчэ з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. Далей тры месяцы ў адзіночнай камэры. Чаканьне суду. А потым „самагубства“. Дадому Саша ўжо не вярнулася», — гаворыцца ў паведамленьні школы.

Іншыя падрабязнасьці не прыводзяцца. Казаравіцкай было 44 гады, у яе засталіся муж і дачка.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Арыштаванага ў Крыме пазаштатнага карэспандэнта Радыё Свабода маглі катаваць токам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Крыме затрыманы старшыня Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі