Улады забаранілі мітынг 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры

Юрась Беленькі

Менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі ў Кіеўскім сквэры.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

«Мы падавалі заяўку на 25 сакавіка, Кіеўскі сквэр. Харошая назва, месца, дзе мы ў 80-я гады ладзілі такое мерапрыемства, добра нам вядомае. Нам адмовілі. Прыдумалі, што якраз у гэты дзень яны будуць там наводзіць парадак. Але гэта такія традыцыйныя іхнія штучкі. Тут усё зразумела».