У ЗША — шасьцёра забітых у страляніне ў Мічыгане

Пісталет у амэрыканскай краме зброі. Ілюстрацыйнае фота

У ЗША ў штаце Мічыган арыштаваны стралок, які забіў і параніў некалькіх жыхароў у графстве Каламазу штату Мічыган. Злачынец арыштаваны, паведамляе Сі-эн-эн.

Намесьнік шэрыфа графства заявіў, што інцыдэнт адбыўся па «найгоршым з усіх магчымых варыянтаў» — забойца адкрываў стральбу, пераяжджаючы зь месца на месца.

Мясцовыя мэдыі паведамляюць, што некалькі чалавек былі забітыя ў рэстаране, яшчэ некалькі — у аўтамабільнай краме. Сьведкі сьцьвярджаюць, што нападнік перасоўваўся на пазадарожніку.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў мінулым годзе прызнаў, што няўдача ў спробе рэфармаваньня заканадаўства аб валоданьні зброяй стала для яго галоўным расчараваньнем за гады на пасадзе кіраўніка дзяржавы.